У суботу ў Нясвіжы прайшло абласное свята народнай творчасці “Нясвіжскі фэст”, у рамках якога адбыліся фестываль народнай музыкі “Грай, гармонік!”, свята-конкурс майстроў саломапляцення “Саламяныя дзівосы” і свята-конкурс майстроў лозапляцення “Лазовыя карункі”.
Удзельнікамі свята сталі прыхільнікі народнай творчасці з розных рэгіёнаў Міншчыны, а на кірмашы рамёстваў “Горад майстроў”, які працаваў на працягу фэсту, можна было набыць сувенірныя вырабы.
На фота: перад гледачамі выступае заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь “Крупіцкія музыкі” Крупіцкага цэнтра культуры імя У. Грома Мінскага раёна.
(Падрабязнасці — у наступным нумары “НН”.)
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.
Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.