…прывезлі творчыя калектывы і асобныя выканаўцы нашага раёна з абласнога свята-конкурсу гарманістаў і выканаўцаў прыпевак “Грай, гармонік! Звіні, прыпеўка!”, што адбылося ў мінулую суботу ў в Парэчча Пінскага раёна.
За высокі выканаўчы ўзровень, захаванне і папулярызацыю народнага мастацтва дыпломам І ступені ўзнагароджана Варвара Цупа з вёскі Юнішча, якая здзівіла ўсіх мастацкім свістам. Дыпломы ІІ ступені за значны ўклад у развіццё народнага мастацтва і актыўны ўдзел прысуджаны салістцы народнага клуба аматараў песні “Ярок” метадычнага цэнтра Столінскай клубнай сістэмы Але Дзенісовіч, якая выканала прыпеўкі, і мастацкаму кіраўніку Белавушскага СДК Васілю Дзенісовічу за віруозную ігру на баяне.
Спецыяльных дыпломаў удастоены народны клуб аматараў гумару і песні “Моства” Мачульскага сельскага дома фальклору (кіраўнік Аліна Ляшкевіч) – за арыгінальнае мастацка-вобразнае рашэнне праграмы і дырэктар Белавушскага СДК Руслан Храпіцкі – за лепшую ігру на барабане.
Кіраўнік народнага клуба аматараў песні “Ярок” Валерый Шуркала за актыўны ўдзел у абласным свяце-конкурсе адзначаны граматай.
Сваім майстэрствам гледачоў парадаваў заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі “Выцінанка”, які выступіў у якасці госця абласнога свята-конкурсу.
Галіна ГАШЧУК
На здымку:
Здымак з фотатэкі метадычнага цэнтра