Кірмаш-конкурс творчых работ, прысвечаных 1000-годдзю горада Брэста, пройдзе ў вобласці з чэрвеня па жнівень 2018 года. Ён аб’яўлены абласным камітэтам Беларускага прафсаюза работнікаў “Садружнасць” і пярвічнай прафсаюзнай арганізацыяй рамеснікаў Брэсцкай вобласці.
Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца рамеснікі вобласці і ўсе жадаючыя, хто працуе ці захапляецца вырабам работ з любога матэрыялу і чыя творчасць можа прыцягнуць увагу жыхароў і гасцей горада Брэста сваёй мастацкай каштоўнасцю, знешняй прываблівасцю і вытанчанасцю. Узрост удзельнікаў не абмежаваны.
Конкурс праводзіцца па намінацыях:
- “Скульптура” – лепка з пластыліну, гліны; скульптура з прыродных матэрыялаў; паперапластыка;
- “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”: бісерапляценне, вышыўка бісерам; вітраж; вязанне пруткамі, кручком; вышыўка; габелен; ганчарныя вырабы; кераміка, цестапластыка; разьба па дрэве; фларыстыка; чаканка;
- “Дызайн”: мадэліраванне; вырабы з бытавога і прыроднага матэрыялу.
Патрабаванні да работ: актуальнасць (неабходнасць адлюстраваць гістарычныя моманты, прысвечаныя 1000-годдзю г. Брэста), работы павінны быць завершанымі і карыстацца пакупніцкім попытам, пажадана дэманстрацыйны майстар-клас.
Для даведкі можна звярнуцца па тэл. 8-029-822-87-32 (Жан Генадзьевіч Васько).
Галіна ГАШЧУК