У смаргонскай гарадской бібліятэцы №3 прайшла гадзіна рэлігіі «Небесная покровительница Беларуси»

Источник материала:  
5 чэрвеня ў філіяле «Гарадская бібліятэка №3» прайшла гадзіна рэлігіі пад назвай «Небесная покровительница Беларуси» прысвечаная Дню памяці Еўфрасінні Полацкай.

У смаргонскай гарадской бібліятэцы №3 прайшла гадзіна рэлігіі «Небесная покровительница Беларуси»

Прысутнічалі дзеці са школьнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Смаргоні» і гурткоўцы ДУА «Смаргонскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі», а таксама святар Смаргонскага храма Праабражэння Гасподня, айцец Аляксандр. Вісцяж І.М. і Краўчанка І.В. зачыталі вершы Л. Геніюш «Еўфрасіння Полацкая», Н. Гальпяровіча «Веі замружу, і ўбачыцца вечар», У. Глушкова «Фреска», А. Палея «По утрам над церковными главами» - прысвечаныя Еўфрасінні Полацкай. Айцец Аляксандр расказаў прысутным аб жыццёвым і духоўным шляху Еўфрасінні Полацкай. Па падрыхтаванай выставе кніг, пад назвай «Преподобная Евфросиния – княжна Полоцкая», Рамановіч А.М. правяла агляд літаратуры. Удзельнікам мерапрыемства былі раздадзены буклеты «Преподобная Евфросиния Полоцкая» падрыхтаваныя бібліятэкарам чытальнай залы. 

Падведзены вынікі ў бібліятэчным конкурсе дзіцячых малюнкаў «Небесная покровительница   Беларуси» прысвечаным Еўфрасінні Полацкай.

За удзел у конкурсе юным мастакам: Хадарцэвіч Валерыі, Сосна Дзіяне, Маліноўскай Дар’і, Пагода Дар’і і Паўлоўскай Таццяне былі  ўручаны граматы і сувеніры. Выстава малюнкаў будзе працаваць у філіяле цэлы тыдзень.

У канцы размовы айцец Аляксандр раздаў дзецям абразкі з выявай Еўфрасінні Полацкай, а філіялу «Гарадская бібліятэка №3» падараваў кнігі: Игумена Никона «О началах жизни», Цалко Галины «Светильник веры».

У смаргонскай гарадской бібліятэцы №3 прайшла гадзіна рэлігіі «Небесная покровительница Беларуси»

У смаргонскай гарадской бібліятэцы №3 прайшла гадзіна рэлігіі «Небесная покровительница Беларуси»

Ірына ВІСЦЯЖ, загадчык бібліятэкі.

←"На-на" и "Ласковый май". Что стало со звездами 80-х

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика