Званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь” – ансамблю “Брыз”

Источник материала:  

Званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь” – ансамблю “Брыз”
Народны інструментальны ансамбль “Брыз” Столінскай дзіцячай школы мастацтваў (мастацкі кіраўнік Фёдар Вайцяхоўскі) прадставіў канцэртную праграму на прысваенне звання “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”.Званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь” – ансамблю “Брыз”

Дзяржаўная камісія адзначыла высокі прафесіяналізм выступлення і аднагалосна прагаласавала за прысваенне ансамблю “Брыз” ганаровага звання “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”, якое будзе зацверджана калегіяй Міністэрства культуры.

Выступленне прайшло 5 чэрвеня 2018 года ў Доме культуры “Трыкатажнік” г. Пінска. Падтрымаць “Брыз” прыехалі прадстаўнікі раённай улады на чале са старшынёю раённага выканаўчага камітэта Рыгорам Пратасавіцкім, шматлікія  калегі, сябры, родныя ўдзельнікаў ансамбля.

“Брыз” выканаў 16 канцэртных нумароў розных жанраў. У іх ліку сучасныя мелодыі, апрацоўкі народных песень, інструментальныя і вакальныя творы беларускіх кампазітараў. Праграма прайшла на адным дыханні і падарыла душэўную асалоду ўсім гледачам.

У складзе ансамбля – удзельнікі інструментальнай групы Іван Жакун (скрыпка), Дзмітрый Цярлецкі (клавішныя), Фёдар Вайцяхоўскі і Аляксандр Дзенісевіч (баян), Андрэй Удод і Міхаіл Лузько (гітара), Віталь Чынікайла (ударныя) і салісткі калектыву Ірына Шульжык і Наталля Пашкевіч.

Галіна ГАШЧУК

(Падрабязны матэрыял чытайце ўбліжэйшым нумары “Навін Палесся” і глядзіце відэа на сайце).   

←Хит легендарных "Русских сезонов" Дягилева покажут в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика