Справаздачны канцэрт навучэнцаў дзіцячай Школы мастацтваў

Источник материала:  

Ён адбыўся ў апошнія дні мая. У гэты дзень 23 выпускнікі пяці аддзяленняў развіталіся са школай і атрымалі пасведчанні аб яе заканчэнні. Дырэктар школы Галіна Прышывалка звярнулася да ўсіх удзельнікаў урачыстасці. Яна адзначыла, што на працягу многіх гадоў навучэнцы школы радуюць гледачоў сваімі выступленнямі на розных канцэртных пляцоўках,
перамогамі на конкурсах, разам з педагогамі — цікавымі творчымі сумеснымі праектамі.

Справаздачны канцэрт навучэнцаў дзіцячай Школы мастацтваў

Выпускнікі-выдатнікі

— І гэты навучальны год не быў выключэннем, — сказала Галіна Мікалаеўна. — Нашы вучні бралі ўдзел у многіх абласных, рэспубліканскіх і міжнародных мерапрыемствах і заваявалі Дыпломы пераможцаў. Мы не маглі б дабіцца добрых вынікаў без удзелу бацькоў. За падтрымку, дапамогу і разуменне ім вялікі дзякуй.

Справаздачны канцэрт навучэнцаў дзіцячай Школы мастацтваў

Дыплом атрымлівае Эліна Хмяльніцкая

Святочны канцэрт адкрыў ансамбль скрыпачоў “Вясёлыя ноткі” пад кіраўніцтвам Святланы Кузьміч, канцэртмайстар Любоў Доліч. Далей яго працягвалі вучаніца эстраднага аддзялення Дар’я Кішко з песняй “Падаюць зоркі” і саксафаніст Павел Прач з п’есай Доўжыкава “Элегія”.
Парадавалі сваім выступленнем самыя маленькія артысты ва ўзросце ад 4-х да 7-мі гадоў са студыі ранняга развіцця. Малышы там вучацца спяваць і танцаваць, знаёмяцца з рознымі музычнымі інструментамі. Яны выканалі песню “Мілыя дарослыя”. Вучні харэаграфічнага аддзялення выйшлі на сцэну з танцам “Бульба”.

Справаздачны канцэрт навучэнцаў дзіцячай Школы мастацтваў

Паліна Суша

З увагай і захапленнем слухалі ўдзельнікі канцэрта дыпламанта першай ступені Міжнароднага конкурсу “Мая мара” Арсеня Красоўскага з маналогам “Рэкардсмен”, самую маленькую вучаніцу эстраднага аддзялення Паліну Суша з песняй “Веснушки”, дуэт піяністак у складзе Яны Ламака і Юліі Баброўскай .
Відовішчным было сумеснае выступленне вакальнай групы 1-5 класаў эстраднага і 4 класа харэаграфічнага аддзяленняў з кампазіцыяй “Наша армія”. Дружнымі апладысментамі сустракалі гледачы ансамбль блок-флейтыстаў у складзе Паліны Дадалка, Цімафея Козырава, Паўла Прача і кіраўніка Алега Калесніка, а таксама ансамбля цымбалістаў Аляксандры Дадалка, Ганны Радзішэвіч.
Дружнымі апладысментамі ўзнагародзілі дыпламанта першай ступені Міжнароднага конкурсу “Арт-фест 2018” Дар’ю Ашэйчык з маналогам “Гарбун”, Кацярыну Гурыновіч з “Пасхальнай драмай”, дуэт гітарыстаў Вольгу Лашкевіч і Арцёма Врублеўскага, якія выканалі п’есу Радрыгеса “Сальвадор”.
З асаблівай цеплынёй сустракалі дуэт акардэаністаў, лаўрэатаў першай ступені рэгіянальнага конкурсу “Феерыя мастацтваў” Мікалая Мяшкова і Кірыла Няборскага, а таксама маленькую спявачку Валерыю Янчэўскую. У іх выкананні прагучала інструментальная п’еса “Кадрыль” і песня “Тры танкіста”.
39 вучняў Школы мастацтваў са ўсіх аддзяленняў атрымалі Дыпломы за выдатную паспяховасць, 22 вучні — Граматы і Падзякі за поспехі ў вучобе і актыўны ўдзел у канцэртнай дзейнасці, усе ўдзельнікі розных конкурсаў — Граматы. Адзначаны граматамі настаўнікі — Таццяна Чыстая, Ганна Янчэўская, Вольга Шалабнёва, Галіна Прышывалка, Іван Фарасцянаў, Маргарыта Коршунава, Юрый Калеснік, Святлана Кузьміч, Любоў Доліч, Кацярына Кочава, Таццяна Пянкрат.

Справаздачны канцэрт навучэнцаў дзіцячай Школы мастацтваў

Выпускніца-выдатніца тэатральнага аддзялення Дар’я Ашэйчык з бацькамі

Адміністрацыя Школы мастацтваў выказала падзяку за сумесную работу па эстэтычнаму выхаванню маладога пакалення бацькам вучняў: Юліі Баброўскай, Яны Ламака, Мікалая Мяшкова, Кірыла Няборскага, Вольгі Лашкевіч, Яны Гарбачэўскай, Лізаветы Сяцко, Мікалая Нехая і Кацярыны Гурыновіч.
Затым адбылося ўручэнне пасведчанняў аб заканчэнні Школы мастацтваў. Дзесяць выпускнікоў скончылі яе на “выдатна”. Гэта Вольга Лашкевіч (клас гітары), Кірыл Няборскі (клас акардэона), Яна Гарбачэўская (клас скрыпкі), Ягор Жукоўскі (харэаграфічнае аддзяленне), Влада Паплёўка (харэаграфічнае аддзяленне), Кацярына Гурыновіч (тэатральнае аддзяленне), Арсень Красоўскі (тэатральнае аддзяленне) і Дар’я Ашэйчык (тэатральнае аддзяленне).Справаздачны канцэрт навучэнцаў дзіцячай Школы мастацтваў
Са словамі ўдзячнасці ад бацькоў да педагогаў школы звярнулася Любоў Джафарава. На свята завіталі былыя выпускніцы 2012 года. Яны выканалі інструментальнае папуры на тэму рускіх народных песень.
У мерапрыемстве брала ўдзел начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Лідзія Шчацінка. Завяршыўся святочны канцэрт агульнай фінальнай песняй.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.
Фота аўтара

←ФОТОРЕПОРТАЖ: Обряд "Проводы русалки" прошел в Хойникском районе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика