У Нясвіжы адбылася ўрачыстасць з нагоды святкавання 425-годдзя з дня пабудовы касёла Божага цела

Источник материала:  
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У Нясвіжы адбылася ўрачыстасць з нагоды святкавання 425-годдзя з дня пабудовы касёла Божага цела
Сёння пры вялікім сцячэнні вернікаў і гасцей адбылася ўрачыстасцьз нагоды святкавання 425-годдзя з дня пабудовы ў Нясвіжы касцёла Божага цела. Яе ўзначаліў Яго Эксцэленцыя арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Прысутнічалі таксама святары, якія раней служылі ў гэтым храме, і пробашчы іншых касцёлаў Нясвіжчыны і не толькі.

Пачэснымі гасцямі святочнай імшы сталі таксама першы дарадца амбасады Рэспублікі Польшча ў Мінску Марцін Вайцяхоўскі і князі Мікалай і Мацей Радзівілы. Іх продак  — Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка — стаў натхняльнікам справы пабудовы гэтага знакамітага храма, даверыўшы праект яго пабудовы італьянскаму архітэктару Яну Марыі Бернардоні.

— Касцёл Божага Цела ў Нясвіжы стаў паменшанай копіяй рымскага храма Іль-Джэзу, але галоўнае, што ён назаўсёды стаў аплотам веры і месцам для сустрэчы чалавека з Богам, — зазначыў у сваім звароце да ўдзельнікаў урачыстасці Яго Эксцэленцыя арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

І сапраўды, на працягу сваёй 425-гадовай гісторыі гэты храм ніколі не закрываўся, перажыўшы і савецкія часы атэізацыі, і самую страшную з усіх войнаў — Другую сусветную, — калі ў яго купал трапіў снарад. Святыня тады выратавалася дзякуючы ксяндзу Рыгору Каласоўскаму, якому пазней было прысвоена званне Ганаровага жыхара Нясвіжа. Усё гэта ўзгадвалася на ўрачыстасці, якую працягнула святочная працэсія па вуліцах Нясвіжа. Яе ўдзельнікі каля кожнага з чатырох спецыяльна падрыхтаваных алтароў малілі Бога аб літасці да нашага горада і ўсіх яго жыхароў.

Працэсія завяршылася агульнай малітвай у храме, з якога яна і пачалася. А тыя, хто зрабіў асаблівы значны ўнёсак у справу адраджэння храма і плебаніі  — прадстаўнікі мясцовай улады, рэстаўратары і простыя парафіяне — атрымалі па звяршэнні святочнай імшы Ганаровыя граматы і Падзячныя лісты Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Наталлі  ЕРМАШЭНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Народы мира объединяет творчество

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика