Дзень рушніка адзначылі ў Ракаўцах

Источник материала:  
У Ракавецкай сельскай бібліятэцы-клубе разгарнулася адметная выстава творчых работ мясцовых майстрых і гурткоўцаў цэнтра сацыяльных паслуг “Цёплы дом”.

Дзень рушніка адзначылі ў Ракаўцах

Бібліятэкар Марыя Шэляг пазнаёміла прысутных з гісторыяй узнікнення і развіцця гэтага прадмета народнай творчасці, сімволікай яго арнаментаў. Затым падрабязна расказала аб прадстаўленых на выставе вышываных у розных тэхніках настольніках, набожніках, абярэгах, надзежніках і іншых шыкоўна выкананых рэчах.

Пра сваё захапленне апавядалі мясцовыя вышывальшчыцы Лізавета Буткевіч, Святлана Траццяк. А Галіна Рыжэвіч з гонарам прадэманстравала даматканыя льняныя рушнікі і абрусы з карункамі, якія яе маці калісці вырабляла сабе ў пасаг.

Цікавыя работы доўгажыхаркі Уладзіславы Тытуш, Веры Стрыгі, а таксама ігольніцы, дарожкі, абрусы, выкананыя смаргонскімі аматаркамі вышыванкі ў сучасных тэхніках хардангер і асізі, уразілі прысутных і пераканалі, што крыніца народнай творчасці сапраўды невычарпальная.

Дзень рушніка адзначылі ў Ракаўцах

Дзень рушніка адзначылі ў Ракаўцах

Дзень рушніка адзначылі ў Ракаўцах

Дзень рушніка адзначылі ў Ракаўцах

Дзень рушніка адзначылі ў Ракаўцах

Дзень рушніка адзначылі ў Ракаўцах

Дзень рушніка адзначылі ў Ракаўцах

Дзень рушніка адзначылі ў Ракаўцах

Дзень рушніка адзначылі ў Ракаўцах

Дзень рушніка адзначылі ў Ракаўцах

Ала КЛЕМЯНОК.

Фота аўтара.

←Радуга детского творчества

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика