У суботу, 2 чэрвеня, у касцёле Божага Цела ў Нясвіжы адбудзецца ўрачыстасць з нагоды святкавання 425-годдзя з дня пабудовы святыні, якую ўзначаліць Яго Эксцэленцыя арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
Пачатак — у 11 гадзін.
Запрашаюцца ўсе, каму дарагі гэты храм і наша агульная спадчына.