У Чачэрскім раёне прайшло Траецкае гулянне

Источник материала:  

Ужо загадзя перад Святой Троіцай я знаходжуся ў прадчуванні духоўнай асалоды, любасці і прыемных пачуццяў ад далучэння да сакральнай дзеі па ўшанаванню расліннасці.

У Чачэрскім раёне прайшло Траецкае гулянне
У аграгарадку Меркулавічы работнікі мясцовай установы культуры беражліва захоўваюць старадаўні беларускі звычай Ваджэння куста. Нездарма праслаўная Пяцідзясятніца і язычніцкі абрад так узаемазвязаны. Сапраўды, у гэты дзень на чалавека нібы сыходзіць Дух Святы, сэрца напаўняецца цеплынёй, спагадай, душа ачышчаецца і лікуе, усяго цябе ахоплівае нейкая таямнічая сіла радасці, пяшчоты і веры. Здаецца, прырода разам з унутраным станам чалавекам аднаўляецца, плады наліваюцца сокам, карані набіраюць моцы, а лісце – яркай афарбоўкі. На Троіцу, якую яшчэ называюць Сёмухай, Зялёнымі святкамі, Зелянцом, культам святкавання з’яўляюцца як раз яны – кляновыя, бярозавыя, ліпавыя, рабінавыя, з ясеня. З іх бабы і дзеўкі звівалі вяночкі, галінкамі дрэў упрыгожвалі вокны, брамы, сцены хаты, ставілі явар на кут, клалі на гарышча і за ікону. Гулянне суправаджалася вясновымі песнямі, якія абавязкова выконваліся толькі пры буянстве расліннасці, бо спяваць «на голы» лес было нельга. Жанчыны куміліся, абменьваючыся сувенірамі і пацалункам, запівалі такое парадненне гарэлкай, ладзячы вялікую талаку. Дзяўчаты варажылі на лёс і на суджанага. А яшчэ нашы продкі хадзілі на могілкі і падмяталі бярозавым венікам, каб памерлыя спрыялі і ратавалі свой род ад розных хвароб, нягоды, стыхійных бедстваў. У розных рэгіёнах да Троіцы, або пасля адзначаецца русальны тыдзень. У гэты перыяд таксама ладзілі шматлікія ігрышчы, магічныя дзеі для залагоджвання русалак, або каб заручыца іх падтрымкай і заступніцтвам.


У Чачэрскім раёне прайшло Траецкае гулянне

У Меркулавічах у мінулую нядзелю весялісія па-свойму. Куста, якога ўвасабляла дзяўчына Жана Кірпан, з карагоднымі запеўкамі вялі па цэнтральнай вуліцы. Па дарозе сям’я Таццяны і Івана Шалыгіных, якія ўжо чакалі гасцей, накрыўшы святочны стол прама на вуліцы, частавалі ўсю працэсію абрадавымі стравамі – салам, гурком, яешняй, гарэлкай. Далей усе ішлі да вадаёма. Там удзельнікі абраду прывязалі на агульны вялікі вянок свае стужкі-пажаданні і пусцілі яго на ваду. Пакаштаваўшы хлеба, праходзілі пад зялёнай брамай – куміліся, паралельна набіраючыся энергіі ад прыроды. Нашы продкі верылі ў сілу зямлі, сонца, нябёсаў і ў багоў беларускай міфалогіі. На тым і трымалася іх турботнае вясковае жыццё. Таго ж прытрымліваюцца іх нашчадкі і сёння.


У Чачэрскім раёне прайшло Траецкае гулянне

У Чачэрскім раёне прайшло Траецкае гулянне

У Чачэрскім раёне прайшло Траецкае гулянне

У Чачэрскім раёне прайшло Траецкае гулянне

←С фестиваля – с призом зрительских симпатий

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика