Да мастацтва дзверы адчынены і ўначы

Источник материала:  

Да мастацтва дзверы  адчынены і ўначы
Толькі адзін раз за год для сапраўдных аматараў мастацтва музейныя залы адчыняюцца нават ноччу. Правядзенне міжнароднай акцыі «Ноч музеяў» стала ўжо добрай традыцыяй для нашага раёна. 


Да мастацтва дзверы  адчынены і ўначы
Галоўная мэта акцыі – прыцягнуць і зацікавіць наведвальнікаў яркімі, неардынарнымі праграмамі, прысвечанымі культурнай і гістарычнай спадчыне. Нават дажджлівае надвор’е надвячоркам 18 мая не змагло пашкодзіць. Гасцей чакаў раённы краязнаўчы музей.

Да мастацтва дзверы  адчынены і ўначы


Да мастацтва дзверы  адчынены і ўначы
Штогод работнікі культуры імкнуцца надаць мерапрыемству асаблівую непаўторнасць. Для самых маленькіх была арганізавана забаўляльна-гульнявая праграма «Музейны перапалох» з віктарын, конкурсаў, аквагрыму ад запрошаных клоўнаў з Гомеля. Смех і бурныя апладысменты не змаўкалі ні на хвілінку.
У працяг вечара, які павольна пераходзіў у ноч, канцэртам інструментальнай музыкі, праніклівымі нумарамі парадавалі навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў г. Хойнікі.

Да мастацтва дзверы  адчынены і ўначы
Акрамя пастаянных экспазіцый, у музеі была прадстаўле-на выстава творчых работ мастацкага аддзялення ДШМ «Зоркі сусветнага шоу-бізнесу», працавалі тэматычныя фотазоны.

Да мастацтва дзверы  адчынены і ўначы


Да мастацтва дзверы  адчынены і ўначы
Пакуль у залах музея наведвальнікі атрымлівалі эстэтычную асалоду ад прапанаваных выстаў, на адкрытай пляцоўцы панавалі музыка і песня. Сваёй творчасцю ў той вечар дзяліліся ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці горада і раёна.

Да мастацтва дзверы  адчынены і ўначы


Да мастацтва дзверы  адчынены і ўначы
Словам, час у гэты вечар праляцеў незаўважна. Кожны зразумеў: музей – гэта зусім не сумна. Музей сёння – гэта займальна. Тое месца, дзе можна атрымаць масу ўражанняў і чэрпаць натхненне.

Алена СМУСЯНОК.
Фота аўтара.

←Драмтеатр белорусской армии получил награду на фестивале в Украине

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика