У рамках ІІІ Міжнароднага культурнага праекта “#LetoСябры-2018” 26 мая ў Мінску адбыўся міжнародны конкурс выканальніцкіх відаў мастацтваў, у якім прыняў удзел народны інструментальны ансамбль “Брыз” (кіраўнік Фёдар Вайцяхоўскі) Столінскай дзіцячай школы мастацтваў.
Калектыў выканаў святочную эстрадную замалёўку і твор у эстраднай апрацоўцы (аўтар Фёдар Вайцяхоўскі) і стаў уладальнікам Гран-пры конкурсу “#Сябры-2018” за подпісам старшыні журы Андрэя Гузеева (Расійская Федэрацыя), лаўрэата міжнародных конкурсаў, саліста Марыінскага тэатра пад кіраўніцтвам Валерыя Гяргіева. “Дзякуем за паспяховую рэалізацыю сваіх здольнасцяў у жыцці і творчасці, за выхаванне актыўнай жыццёвай пазіцыі дзяцей і моладзі і ўклад у культурнае жыццё грамадства!”, — у выдадзеным сертыфікаце.
Шчыра віншуем з цудоўным выступленнем!
Галіна ГАШЧУК
На здымку: Конкурс праходзіў у Палацы культуры чыгуначнікаў, таму здымак на памяць на паравозе — імкненне калектыву наперад, да новых вяршынь і дасягненняў.