Ансамбль беларускай народнай музыкі “Бяседа” наведаў Смаргонь з канцэртам
У зале былі людзі як сталага, так і сярэдняга ўзросту, маладыя. Усе яны трапілі ў атмасферу зачараванасці выканальніцкім майстэрствам спевакоў і музыкантаў аднаго з папулярных творчых калектываў Беларусі. Асабліва прыцягвала да сябе ўвагу салістка ансамбля Таццяна Лазоўская. У яе прыемны звонкі голас. І спявала яна з задорам, прытанцоўваючы. Выдатнымі вакальнымі данымі вылучаўся і яе калега Валянцін Кірыленка. Гэтыя артысты не толькі выконвалі беларускія народныя песні розных жанраў: лірычных, жартоўных, прысвечаных сямейным урачыстасцям, народным абрадам, але і вялі канцэртную праграму на выдатнай беларускай мове.
Трэба адзначыць, што ансамбль з’яўляецца адным з вядучых калектываў па прапагандзе і захаванні беларускага фальклору. У рэпертуары народныя абрадавыя песні і інструментальныя кампазіцыі. Артыстам удалося ператварыць звычайны канцэрт у своеасаблівую тэатралізаваную пастаноўку. Музыканты высокага прафесійнага ўзроўню хутка завалодалі залай. Гледачы пляскалі ў далоні ў такт выконваемым песням, некаторыя падпявалі. Паміж артыстамі і гледачамі ўжо з першых мінут усталявалася своеасаблівая эмацыянальная сувязь. Энергія радасці і весялосці гаспадарыла ў зале.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.