Ноч музеяў у Залескім палацава-паркавым комплексе
20.05.2018
—
Новости Культуры
Да міжнароднага Дня музеяў адноўлены і добраўпарадкаваны стаў і часткова паркавая зона ля музея-сядзібы М. К. Агінскага ў Залессі.
Супрацоўнікі гэтай установы культуры прапанавалі цікавую праграму для тых, хто завітаў сюды на ноч музеяў. Адбылося ўрачыстае пераразанне чырвонай стужкі на адноўленыя масткі на штучным возеры каля млына. Толькі адзін дзень дзейнічала выстава дакументаў з прыватнай калекцыі краязнаўцы і падарожніка з Польшчы Пятра Карвэцкага. Гучалі рамансы ў выкананні Тамары Нагаевай, праводзіліся майстар-класы па бальных танцах, прапаноўваліся разнастайныя гульні і забаўляльныя праграмы.
Ала КЛЕМЯНОК.
Фота аўтара.