Атрымалі запрашэнне спяваць у Санкт-Пецярбургу

Источник материала:  

Атрымалі запрашэнне спяваць у Санкт-Пецярбургу

На здымку (злева направа) Кіра Гуйдо і Вікторыя Купрыянава.

Атрымалі запрашэнне спяваць у Санкт-Пецярбургу

VII міжнародны творчы фестываль-конкурс “На легендарнай сцэне” сабраў на пачатку мая больш за 200 таленавітых юных выканаўцаў з Віцебска, Бранска, Вялікіх Лук, Екацярынбурга, Ніжняга Ноўгарада, Смаленска, Шлісельбурга. І сярод гэтых гігантаў не згубіўся наш маленькі гарадок Шуміліна.
У прэстыжным фестывалі рызыкнулі прыняць удзел вучаніцы харавога аддзялення Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў Вікторыя Купрыянава (настаўнік А. М. Сініцкая) і Кіра Гуйдо (настаўнік Н. І. Жаваранкава). Дзяўчынкі выступалі ў намінацыі “вакальная творчасць” (эстрадны вакал) у малодшай узроставай групе, дзе спаборнічалі 22 вакалісты.
Нашы звонкагалосыя салісткі не падвялі, прыехалі з фестывалю з дыпломамі і кубкамі. Вікторыя Купрыянава стала лаўрэатам II ступені, а Кіра Гуйдо атрымала званне лаўрэата I ступені і права выступаць у гала-канцэрце. Запрашэнне на гала-канцэрт разам з Кірай атрымалі яшчэ 8 пераможцаў у шасці намінацыях.
Настаўнікі А. М. Сініцкая і Н. І. Жаваранкава атрымалі ўдзячныя лісты і сертыфікаты ўдзельнікаў “круглага стала”.
Дарэчы, фестываль-конкурс “На легендарнай сцэне” з’яўляецца часткай міжнароднага праекта “Салют талентаў”, які працуе ўжо 10 год. У гэтым годзе суперфінал фестывалю пройдзе ў кастрычніку ў Санкт-Пецярбургу. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца толькі лаўрэаты I ступені. Такое запрашэнне атрымала і Кіра Гуйдо. Жаданне паехаць у Санкт-Пецярбург вялікае, тым больш, што прызавы фонд складае 500 тысяч расійскіх рублёў.
У любым выпадку мы жадаем юным вакалістам і іх настаўнікам новых творчых перамог.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №37 ад 15.05.2018 г.

←Заширский КСЦ выступил на Дне Победы в Ельске (ВИДЕО)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика