Яго арганізатарамі выступаюць Нясвіжскі райвыканкам, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Нясвіжская дзіцячая школа мастацтваў, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”. У рамках гэтага маштабнай мастацкай падзеі адбудзецца яе ўрачыстае адкрыццё, экскурсія па палацава-замкавым комплексе князёў Радзівілаў, прагляд мастацкіх выстаў у канферэнц-зале цэнтральнай раённай бібіліятэкі імя Паўлюка Пранузы і салоне-галерэі “Скарбніца”, круглы стол для педагогаў і іншыя цікавыя мерапрыемствы.
Самай галоўнай стане, вядома, работа юных мастакоў на адкрытай прасторы ў парках і каля замка, вынікі якой будуць падведзены ў чацвер, 17 мая, у Тэатральнай зале замка Радзівілаў.
Падрабязней аб праходжанні міжнароднага конкурса-пленэра юных мастакоў імя Міхаіла Сеўрука “Нясвіж — горад легенд” чытайце ў наступных нумарах “НН”.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.