Экспедыцыя па малой радзіме “Ад Беніцы да Крэва”

Цікавыя сустрэчы і адкрыцці, знаходкі і рарытэты чакалі на гэтым шляху падарожнікаў. Гідамі ў гэтай экспедыцыі сталі гісторыкі і краязнаўцы Таццяна Кляшчонак, Міхась Казлоўскі, Франц Шчуроўскі. У вёсцы Ленкаўшчына, дзе жыў апошнія гады свайго жыцця Юльян Сергіевіч, адбылася прэзентацыя новай кнігі ўспамінаў пра слыннага беларускага паэта і сапраўднага сына роднай зямлі, які дарэчы, быў настаўнікам сучаснага вядомага польскага пісьменніка, паходжаннем з Беларусі Збігнева Жакевіча. Разам з прадстаўнікамі сельвыканкама ўдзельнікі паездкі ўсклалі вянок на магілу Юльяна Сергіевіча.





Аўтапрабег праходзіў па мясцінах, якія Збігнеў Жакевіч апісаў у сваіх мастацкіх творах, пераведзеных на беларускую мову Таццянай Кляшчонак.






Ала КЛЕМЯНОК.
Фота аўтара.