Персанальная выстава Анатоля Сураўца распачалася ў смаргонскім музеі
10.05.2018
—
Новости Культуры
У выставачнай зале Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея распачалася выстава самадзейнага мастака Анатоля СУРАЎЦА.
Анатоль Суравец працуе на ААТ “ЗАС” слесарам-інструментальшчыкам. Але галоўнай справай свайго жыцця ён лічыць жывапіс. Цудоўныя краявіды любімай Ашмяншчыны і Смаргоншчыны, што стала для яго другой малой радзімай, натхняюць на стварэнне пейзажных карцін.
Гэта другая персанальная выстава самадзейнага мастака ў гісторыка-краязнаўчым музеі. На прэзентацыю былі запрошаны знаўцы і ўсе, хто цікавіцца мастацтвам. Павіншаваў Анатоля Юльянавіча слынны майстар, скульптар Уладзімір Церабун. З цікавасцю разглядалі выстаўку вучні СШ №1.
Ала КЛЕМЯНОК.
Фота аўтара.