Прэмія Цёткі за лепшую кнігу для падлеткаў - у В. Гапеева...
3 мая ў Мінску адбылося падвядзення вынікаў конкурсу сярод кніг для дзяцей і падлеткаў, выдадзеных у 2017 годзе. Прэмія Цёткі была заснаваная ў 2015 годзе Саюзам беларускіх пісьменнікаў, беларускім ПЭН-цэнтрам і дабрачынным фондам “Вяртанне”.
У доўгім спісе вылучаных на прэмію кніг было 26 аўтараў. У шорт-ліст Прэміі Цёткі ў літаратурнай намінацыі ўвайшло 6 кніг:
1. Раіса Баравікова. “Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку: казкі з міфалагічнага люстэрка”. “Звязда”; 2. Вольга Гапеева. “Дзве Авечкі”. “Галіяфы”; 3. Валеры Гапееў. “Мая мілая ведзьма”. “Мастацкая літаратура”; 4. Сяргей Прылуцкі. “Далоў дарослых!” “Люта справа”; 5. Людміла Рублеў-
ская. “Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: раман прыгодніцкі і фантасмагарычны”. “Звязда”; 6. Аксана Спрынчан. “Смачная кніга”. “Мастацкая літаратура”;
Журы прэміі, у якое ўваходзілі вядомыя пісьменнікі і літаратуразнаўцы, у прыватнасці, Пятро Васючэнка, Алена Масла, Андрэй Хадановіч, вырашыла аддаць перамогу кнізе супрацоўніка “ІВ” Валерыя Гапеева – школьнаму раману для падлеткаў “Мая мілая ведзьма”. Фундатар прэміі – фонд “Вяртанне” – выплаціць пераможцу грашовае ўзнагароджанне.
Варта дадаць, што сама цырымонія ўручэння была падобная больш на сапраўднае свята для дзяцей і падлеткаў: тут былі кнігі, праводзіліся розныя майстар-класы, з дзецьмі спявалі і танцавалі.
Віншуем калегу і зычым новых творчых перамог!
Рэдакцыя "ІВ".