Верш «Чачэрскі край» гучаў прыгожа
З пачатку года па ініцыятыве пісьменніцкай арганізацыі вобласці прайшлі тры туры конкурсу чытальнікаў «Захаваем свет разам!», у якім прынялі ўдзел звыш паўтары тысячы вучняў агульнаадукацыйных школ, гімназій, навучэнцаў прафтэхадукацыі.
На абласны трэці завочны тур, які прайшоў 15 красавіка, аддзеламі адукацыі гаррайвыканкамаў і асобнымі ўстановамі адукацыі даслана 89 відэазапісаў. Усе яны былі ўважліва прагледжаны аўтарытэтнай камісіяй, у складзе якой працавалі пісьменнікі, журналісты, артысты тэатра і кіно. У выніку да 4 тура дапушчана 16 фіналістаў, у тым ліку наша зямлячка – вучаніца 9 класа Палескай школы Ірына Болсун, якая чытала верш Міхася Болсуна «Чачэрскі край».
Учора, у 32-ую гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС у абласным цэнтры адбыўся выніковы тур абласнога конкурсу чытальнікаў.