Казка заўсёды з чытачом
10.04.2018
—
Новости Культуры
У рамках акцыі “Карысныя канікулы” калектывам раённай дзіцячай бібліятэкі быў падрыхтаваны цыкл мерапрыемстваў для школьнікаў.
У яго ўвайшлі: адкрыццё тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі і музыкі, вясёлая гадзіна “Усе казкі ў госці да нас”, урок “Падарожжа кніжнага паравозіка”, “Пераменка – справе не перашкода”, кніжнае дэфіле “Усе казкі ў госці да нас”, конкурсна-гульнёвая праграма “Марафон казак”.
На працягу канікул дзейнічала выстава-вернісаж раённага Дома рамёстваў “Цуды сваімі рукамі”.
Сустрэчы з навучэнцамі атрымаліся цікавымі і пазнавальнымі.
Падарожжа ў казку не скончылася, бо казка заўсёды з чытачом, варта толькі ўзяць кнігу і прачытаць яе.
Таццяна Марцынкевіч,
загадчыца раённай дзіцячай бібліятэкі.