Урачысты вечар з нагоды прафесійнага свята – Дня работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі – прайшоў у актавай зале КУШВП “Столінская ЖКГ”.
З удзячнасцю за важную штодзённую працу, якая стварае нам камфорт і ўтульнасць, спрыяе добраму настрою, прысутных у зале цёпла павіншаваў дырэктар прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Аляксандравіч Максімчук.
З віншаваннямі і ўзнагародамі за добрасумленную шматгадовую працу на свята завіталі госці. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Мікалаевіч Ярашэвіч уручыў Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў інжынеру аддзела кацельнай гаспадаркі і энергетыкі Ірыне Пятроўне Краўчук і прыбіральшчыцы прытратуарных тэрыторый участка “Добраўпарадкаванне і азеляненне горада” Святлане Аляксандраўне Нікончык. Падзячнымі лістамі Столінскага раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны майстар участка “Жыллёвая гаспадарка” Міхаіл Рыгоравіч Мацюх і вадзіцель участка «Добраўпарадкаванне і азеляненне горада» Леанід Міхайлавіч Літвінкевіч.
З рук намесніка старшыні раённага выканаўчага камітэта Івана Андрэевіча Яроміча вышэйшую ўзнагароду раёна атрымалі намеснік галоўнага бухгалтара Алена Анатольеўна Шыла і майстар структурнага падраздзялення “Газавыя кацельні № 1, № 2, цеплавыя сеткі і ЦТП г. Століна” ўчастка “Кацельная гаспадарка” Генадзь Рыгоравіч Вярэніч. Падзячным лістом раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны аператар дыспетчарскай службы Аляксандра Аляксандраўна Белавус.
Ганаровай граматай упраўлення гандлю Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта адзначана кладаўшчык участка “Аказанне бытавых паслуг насельніцтву” Кацярына Паўлаўна Гудная, Падзячным лістом Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі – майстар структурнага падраздзялення “Сельскія кацельні” ўчастка “Кацельная гаспадарка” Уладзімір Вячаслававіч Санец, Ганаровай граматай Брэсцкага абласнога ўнітарнага прадпрыемства “Упраўленне ЖКГ” – механік участка “Гараж” цэха г. Давыд-Гарадка Фёдар Фёдаравіч Семянчук і муляр участка “Жыллёвая гаспадарка” Аляксандр Міхайлавіч Юнкевіч.
Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Міхаіл Захаравіч Карплюк уручыў Ганаровую грамату Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў слесару структурнага падраздзялення “Вадаправод г. Столін” участка “Водаправодна-каналізацыйная гаспадарка” Сцяпану Уладзіміравічу Белавусу, Падзячны ліст Брэсцкага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў – слесару-сантэхніку ўчастка “Жыллёвая гаспадарка” Валерыю Мікалаевічу Мацюху. Ганаровымі граматамі раённага аб’яднання прафсаюзаў узнагароджаны майстар участка “Вадаправодна-каналізацыйная гаспадарка аг. Плотніца Ігар Фёдаравіч Пінчук і майстар участка “Каналізацыя” цэха г. Давыд-Гарадка Сяргей Мікалаевіч Басавец.
У гонар прафесійнага свята шэраг работнікаў узнагароджаны Ганаровымі граматамі КУШВП “Столінская ЖКГ” і грашовымі прэміямі.
Музычныя падарункі работнікам камунальна-бытавой сферы падрыхтавалі работнікі Столінскага ГДК. Прагучалі песні ў выкананні заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі “Выцінанка”, эстрадных салістаў Карыны Сімончык, Валянціны Сень, Руслана Храпіцкага, Варвары Цупа, Наталлі Пашкевіч. Харэаграфічным майстэрствам парадавалі народны ансамбль танца “Рэха” і ўзорны ансамбль танца “Карагод”. Хвіліны смеху падарылі ўдзельнікі клуба эстрадных мініяцюр.
Галіна ГАШЧУК
Фота
Алены Волкавай