Свята для ўсёй сям'і: бацькі і дзеткі на Свяце Незалежнасці
Сонечнае надвор’е, дазволенае ўладамі мерапрыемства, зробленае грамадскімі актывістамі - добрая нагода, каб правесці выходны дзень з сям’ей. На Свяце Незалежнасці, якое прайшло сёння на пряцойцы каля Опернага тэатра, можна было пабачыць шмат сем’яў з дзецьмі. TUT.BY даведаўся, чаму сёння яны менавіта тут.
Сям’я Галкоўскіх

Аляксандр, Настасся і маленькі Альгерд прыйшлі на свята, бо ў гэты раз тут бяспечна знаходзіцца з дзіцём і ўсё афіцыйна.
Сям’я Зенькі

Бацькі Наталля і Вадзім на Свята Незалежнасці прыйшлі сваёй вялікай сям’ёй. Пакуль старэйшая дачка Завея малюе карціну, бацькі пазіруюць з малодшымі Ўсціняй, Уршуляй і Цітам. На Дзень Волі Наталля ходзіць яшчэ са студэнцтва, але некалькі разоў усё ж прапускала — калі дзеці былі зусім малыя. Маладая маці не хацела рызыкаваць, наведваўшы несанкцыяваныя акцыі.
Сям’я Гвоздзь

Вольга і Яўген прыйшлі сёння на канцэрт са сваім сынам. Маленькі Максім, па словах маці, ведае некалькі беларускіх песен, сярок якіх — «Госці» ад гурта «Крамбамбуля».
Сем'і Бычко і Пархомчык

Кацярына і Яўгенія — сёстры. Сёння яны прыйшлі разам на Свята Незалежнасці, каб добра правесці час са сваімі дзеткамі. Кацярына Бычко (злева) сёння ў кампаніі Алены, Севасцьяна і Дзяміда, а яе сястра Яўгенія Пархомчык — з маленькім Кастусём. Жанчынам падабалася, што на такім свяце была арганізавана палатка маці і дзіця, але, нажаль, пад нагамі было брудна з-за адталай зямлі.
Сям’я Шкабара

Віталь і Вераніка Шкабара прыйшлі на свята са сваімі дзеткамі Ігнатам і Мартай. Бацькі радыя, што нарэшце можна дзецям паказаць бел-чырвона-белыя сцягі і людей, якія размайўляюць па-беларуску.
Сям’я Ленкавец

Аляксандр, Юлія і іх дзеці Ян з Арынай былі радыя правесці дзень разам. Святочны настрой і добрае надвор’е спрыялі добраму настрою.
День Воли в Минске: задержания, тысячи людей у театра, БЧБ-флаги только до ограждений