Фотафакт. У цэнтры Вільні ўсталявалі мемарыяльную дошку Якубу Коласу
9 лістапада ў Вільні на будынку, у якім 110 год таму месцілася рэдакцыя газеты «Наша Ніва», адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця мемарыяльнай шыльды ў гонар народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Пра гэта паведаміў прадстаўнік пасольства Беларусі ў Літве.

Мемарыяльная дошка з надпісам на літоўскай і беларускай мовах «У гэтым будынку ў 1907 годзе жыў і працаваў народны паэт Беларусі Якуб Колас» будзе адкрытая на будынку на скрыжаванні вуліц Trakų (Троцкай) і Pylimo (Завальнай).
Будынак са статуямі атлантаў, вядомы яшчэ з XV стагоддзя, належаў графам Тышкевічам. Яўстах Тышкевіч, стваральнік Лагойскага і Віленскага музеяў старажытнасцяў, захоўваў тут частку сваіх археалагічных збораў.
У «доме пад балванамі» (г. зн. стодамі), як яго называлі ў народзе, дзейнічаў акруговы суд, дзе з 1884 да 1898 году працаваў адвакатам Францішак Багушэвіч. А раней там збіраліся паўстанцы Каліноўскага.
З траўня 1907 да вясны 1908 году тут месцілася рэдакцыя «першай беларускай газеты з рысункамі» — «Нашай Нівы». У памяшканні рэдакцыі жыў і працаваў Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас).