Сям'я з Брэста выпусціла першы наклад 3D-канструктара Мірскага замка

Источник материала:  
08.08.2017 10:38 — Новости Культуры

Раней мы ўжо пісалі пра тое, што берасцеец Сяргей Бахун разам з маці Тамарай і дачкой Адэляй на краўдфандынг-платформе «Талака» збіраюць грошы на стварэнне ўнікальнага для нашай краіны 3D-канструктара «Мірскі замак».


Фото: Сяргей Бахун

На жаль, на «Талацэ» праект амаль не пайшоў, таму першы наклад з 1500 канструктараў сям’я выпусціла за свае грошы.

Макет замка зроблены з кардону, памерам 30 на 30 сантыметраў. Сабраць яго можна з дапамогай інструкцыі: без клею і нажніц. У камплект уваходзяць не толькі дэталі замка, але яшчэ і 5 фігурак гістарычных асоб таго часу ды жаўнераў у розных позах.

Канструктар ужо цяпер можна набыць у мінскіх крамах: «Мой модны кут», «Акадэмкніга», Цэнтральная кнігарня. Таксама новую цацку для дзетак можна замовіць праз суполкі ў сацсетках: УКантакце і Фэйсбук.

Калі 3D-мадэлі будуць запатрабаваныя, берасцейцы дойдуць і да іншых гістарычных будынкаў - гарадскіх ратуш, касцёлаў, палацаў… А можа, нават уваскрэсяць у кардоне тое, што было знішчана і страчана.

←В Японии умер актер, сыгравший роль Годзиллы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика