Прайшліся па мястэчку ды запалілі ля вогнішча: як у Ракаве Купалле святкавалі
25.06.2017 13:30
—
Новости Культуры
У ноч з суботы на нядзелю у Ракаве святкавалі Купалле — язычніцкае свята агню і вады. Прырода, мабыць, зразумела гэта літаральна і справадзіла дзень дажджом. Але на ход мерапрыемства гэта не паўплывала. Вечарам пачалася традыцыйная гулянка.
Удзельнікі плялі вянкі ды выбіралі Купалку, прайшліся па вуліцах мястэчка з музыкай і песнямі. Дабраліся да вылы (пляцоўкі, дзе праходзіла святкаванне) ды запалілі вогнішча. Вадзілі карагоды ды танцавалі. Скакалі праз вогнішча. А ранкам сустракалі сонца.