Да дня народзінаў Быкава выйшаў першы беларускі графічны раман

Источник материала:  
19.06.2017 11:20 — Новости Культуры

Да дня народзінаў Васіля Быкава Саюз беларускіх пісьменнікаў выпусціў яго твор у жанры графічнага рамана. Кніга пабачыла свет у выдавецтве «Кнігазбор», паведаміла прэс-служба СБП.


Фота: lit-bel.org

Гаворка пра апавяданне Быкава «Сваякі». У ім расказваецца, як маці, паспадзяваўшыся на сваяцтва з вясковым паліцаем, неўпрыцям адпраўляе дваіх сыноў на смерць. Жорсткі твор Васіля Быкава аформлены мастаком Янам Жвірблем гэтак жа бязлітасна востра. Экспрэсіўныя, натуралістычныя і поўныя трагізму малюнкі мастака нагадваюць, што гэта зусім не просценькі комікс для дашкольнікаў, а паўнавартасны графічны раман.


Фота: lit-bel.org

Жанр графічнага раману даўно стаў папулярным у Еўропе і ЗША. Графічныя раманы ілюструюць сур’ёзныя літаратурныя творы і ў адрозненне ад коміксаў маюць павялічаны аб’ём і найчасцей выдаюцца ў палепшаным, багатым афармленні. Выходзяць і аўтарскія графічныя раманы, якія разглядаюцца як паўнавартасныя літаратурныя творы. Так, у 1992 годзе графічны раман Арта Шпігельмана «Маўс» пра халакост атрымаў найпрэстыжнейшую Пулітцараўскую прэмію.

У Беларусі коміксы так і не займелі трывалай нішы. Хаця на пачатку 1990-х, калі ў такім фармаце выдаваліся «Дзікае паляванне караля Стаха» і «Дзе жывуць бурсонікі», на гэтыя кніжкі быў шалёны попыт.


Фота: lit-bel.org

Зусім нядорага кнігу можна купіць у наступных кнігарнях Мінска: «Акадэмкніга», «Цэнтральная», «Светач», «Веды», «Кнігарня пісьменніка», «Логвінаў», «Кнігі і кніжачкі», а таксама ў саім выдавецтве «Кнігазбор» (без гандлёвай надбаўкі).

←Не стричься три с половиной года. В Париже впервые прошел чемпионат бородачей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика