Вучоны з Чэхіі заявіў, што знайшоў другі партрэт Францыска Скарыны

Источник материала:  
15.06.2017 13:10 — Новости Культуры

На міжнародным сімпозіўме «Францыск Скарына і Прага», які праходзіць сёння ў сталіцы Чэхіі, навуковец з Карлавага універсітэта Пэтр Войт заявіў, што ідэнтыфікаваў другі партрэт беларускага асветніка.


Францыск Скарына — справа ў чырвонай мантыі. Фота: svaboda.org

Пэтр Войт, сярод іншага, прысвячае даследаванне ідэнтыфікацыі прататыпаў так званых крыптапартрэтаў Скарынаўскай Бібліі. Пад крыптапартрэтыстыкай разумеецца наданне вобразам біблейскіх персанажаў на ілюстрацыях рысаў сапраўдных гістарычных пэрсанажаў.

Пэтр Войт на ілюстрацыях Бібліі Скарыны ў тоўстым мужчыну з вусамі распазнаў чэшскага караля Іржы з Подзебрад, у цару Саламону — караля Уладзіслава ІІ Ягайлавіча, у цару Давыду — караля Людвіка Ягайлавіча, у прароку Самуілу — Папу Рымскага Юліюса ІІ.

А партрэт маладога бязвусага чалавека ў чырвонай доктарскай мантыі, які моліцца на каленях перад Хрыстом на каляровай ілюстрацыі ў кнізе Прамудрасці Божай, Пэтр Войт прапанаваў лічыць другім партрэтам Францыска Скарыны.

←Французский пилот преодолел Ла-Манш на летающем автомобиле

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика