У новых "Падарожжах дылетанта" маляўнічыя Відзы і адзін з самых высокіх касцёлаў Беларусі
На гэты раз знакаміты «дылетант» Юрый Жыгамонт патрапіў ў гарадскі пасёлак Відзы, што знаходзіцца паміж трох азёр у маляўнічым Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. У гэтым мястэчку стаіць 59-метровы касцёл, адзін з самых высокіх у краіне. У Відзах таксама нарадзіўся адзін з кіраўнікоў паўстання 1794 года Тамаш Ваўжэцкі.
|
Больш відэа вы знойдзеце TUT і на нашым канале на YouTube. Падпісвайцеся, гэта бясплатна! |
Першыя запісы пра мястэчка Відзы з’явіліся ў летапісах напачатку XV стагоддзя, заснавана яно было родам Нарушэвічаў. У той жа час тут быў пабудаваны драўляны касцёл, які да нашагу часу, на жаль, не захаваўся. Затое зараз тут знаходзіцца адзін з самых высокіх касцёлаў Беларусі, вышыня якога — 59 метраў. Ён усяго на 2 метры саступае таму, які знаходзіцца ў вёсцы Гервяты. Відзенскі касцёл быў пабудаваны ў 1914 годзе і з’яўляецца ўзорам неагатычнага стылю. Відзы заўсёды былі шматканфесійным мястэчкам — тут жылі праваслаўныя, каталікі, пратэстанты, іўдзеі, мусульмане, стараверы.
Відзы — бацькаўшчына аднаго з кіраўнікоў паўстання 1794 года Тамаша Ваўжэцкага. Ён узначаліў паўстанне пасля паланення свайго паплечніка Тадэвуша Касцюшкі. Тут знаходзіцца яго магіла. Падчас вайны 1812 года ў Відзах размяшчалася стаўка расійскага імператара Аляксандра І. Пазней у мястэчку адбыўся бой паміж расійскімі і французскімі войскамі.
Больш цікавага пра пасёлак Відзы вы даведаецеся ў выпуску. Са студзеня 2017 года праграма «Падарожжа дылетанта» ствараецца пры падтрымцы velcom і выходзіць на партале TUT.BY два разы на месяц. Таксама новыя выпускі можна ўбачыць на персанальнай старонцы Юрыя Жыгамонта ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі».