"Не мог пазнаёміцца з дзяўчынай, бо спатрэбіліся б грошы". Как жилось поэту-"тунеядцу" в СССР

Источник материала:  
06.03.2017 18:09 — Новости Культуры

Недавно Министерство культуры приравняло неработающих членов Союза белорусских писателей к тунеядцам. Мы же нашли тунеядца еще советских лет, который не работал, а писал стихи. В интервью TUT.BY поэт Виктор Шнип рассказал, каким образом на протяжении шести лет он создавал иллюзию работы на стройке, почему при Андропове хотел сдаться с повинной и как милиционеры предложили ему помощь в поиске работы.


Виктор Шнип. Фото: nlb.by

«Отучился три года в техникуме и перед выпуском ушел в подполье. На шесть лет»

— Такога слова я і не чуў — «тунеядзец», — начинает свой монолог Виктор Шнип. — Пра беспрацоўных ніхто не казаў, не пісаў. Тады было сорамна не праходзіць заканамерныя ступенькі росту: скончыць школу, паступіць у тэхнікум ці інстытут, пайсці на працу, узяць шлюб, атрымаць кватэру. А ў творчых людзей наогул усё было распісана. Калі пачаў друкавацца, то ў 40 гадоў мог выдаць першы збор выбранага, у 50 — двухтомнік (як, напрыклад, Рыгор Барадулін).

Но у поэта Виктора Шнипа все складывалось иначе. В 15 лет он приехал в Минск из родной деревни Пугачи Воложинского района. Отучился три года в архитектурно-строительном техникуме и перед выпуском ушел в подполье. На шесть лет.

— Я скончыў тэхнікум, але не з’явіўся па дыплом — знік. Тут супала некалькі прычын. Мне пастаянна снілася, што дамы, якія будую, развальваюцца. Або я іду па лесвіцы, бац — і не магу спусціцца: за мной нічога няма. Я рэальна баяўся і сумняваўся ў сабе. Хаця пасля тэхнікума мог ісці ў інстытут і станавіцца інжынерам.

Свою роль сыграли война в Афганистане, куда Шнип не хотел попасть, а также знакомство с «дедом и бабой», с которыми поэт жил в свои студенческие годы. Подростку, который в школе учил правильную советскую историю, они рассказывали о репрессиях, вслух читали Томмазо Кампанеллу, что очень сильно впечатляло Виктора.


Виктор Шнип (слева). Фото из личного архива

— Дзед распавядаў, а я думаў: «Што ён выдумляе? Усё ж добра!» Мне не верылася, бо пра гэта не пісалі, ніхто, акрамя дзеда, не гаварыў. Да вайны ён працаваў у Купалаўскім тэатры, ведаў шмат каго з артыстаў. Пасля яго рэпрэсавалі і саслалі ў Сібір — на залатыя прыіскі. Шкадую, што гэтага не запісваў: надта быў захаплёны напісаннем уласных вершаў. Я трапіў з вёскі ў Мінск — а нібыта ў іншы свет.

Виктор Шнип нигде не работал, писал стихи (в 17 лет его впервые опубликовали в «Чырвонай змене»), заметки в газеты, ходил в гости к писателям, на литобъединения и просто гулял по городу. Сейчас бы его назвали «фрилансером», но тогда — тунеядцем. Точнее, не назвали, потому что о безработном статусе никто не знал.

«Кніжкі чытаў у кнігарні, бо не было за што іх купіць»

Как у Виктора Шнипа удавалось скрыть правду? В разные годы — по-разному.

— Для дзеда з бабуляй (гаспадароў кватэры) я быў студэнтам філфака. Яны бачылі, што я не п’ю, не куру, кніжкі ўсё чытаю, пішу і пішу нешта ў сшыткі. Да мяне ніхто не прыходзіць і я нікога не ваджу да сябе. Спытаюць, чаму ўжо дома, адказваю: «Сёння з заняткаў раней адпусцілі». Казаў ім тое, што яны хацелі чуць. Яны добра да мяне ставіліся, калі нехта прыйдзе да іх у госці і спытае, хто я такі, казалі, што іх сын.

На тот момент Виктора Шнипа угнетало, что он живет неправильно, но изменить ситуацию он боялся. Если бы поэт забрал документы из техникума, чтобы трудоустроиться, то получил бы повестку из военкомата. В свою очередь это грозило Афганистаном и перспективой оттуда не вернуться.


Виктор Шнип. Фото из личного архива

Тем не менее, рабочее место он получил. Правда, случайно и лишь на бумаге.

— У 1979-м годзе часопіс «Беларусь» збіраўся друкаваць мае вершы, але здымак аўтара адсутнічаў. У тэхнікуме адказалі, што не ведаюць, дзе мяне шукаць. Але здымак усё ж недзе знайшлі, вершы надрукавалі. І напісалі, што працую на будоўлі цесляром. Так мяне працаўладкавалі.

Каждое утро у «тунеядца» Виктора Шнипа начиналось со стандартной скромной процедуры.

— Прачнуся, нагрэю вады. Гарбаты не раблю, проста ў кіпень дадам цукру. На батон — крыху масла. З’ем і іду ў горад. Спачатку з бабай і дзедам мы жылі на завулку Дзімітрава, што знаходзіўся ля былога мінскага гета, пасля ім далі кватэру на вуліцы Герасіменкі. Адтуль па Партызанскім праспекце шпацырую ў цэнтр. Змерзну — заскочу ў кнігарню. Кніжкі чытаў там, бо не было за што іх купіць.

Пасля іду на вакзал, але кожны дзень на розны, бо баяўся, каб міліцыя не звярнула ўвагі. Адзін дзень — на аўтавакзал, другі — на чыгуначны, у трэці рушу на Галоўпаштамп. У адзін дзень ішоў ці то ў рэдакцыю, ці ў Акадэмію навук, дзе працавалі знаёмыя. Усе дні былі распісаныя. Асабліва ўзімку, бо нідзе не пасядзіш на вуліцы. Колькі мог там сядзець? Гадзіну, дзве. Ішоў павольна, думаў, разглядваў. Заўсёды са мной была палатняная торба, у якой ляжалі кніжка і сшытак — у яго запісваў вершы.

Кинотеатр был еще одним вариантом, как провести день и остаться незамеченным.

— Па адным білеце глядзеў 4−5 сеансаў. Абедаць хадзіў у кафетэрый ля кінатэатра «Мір», купляў булачку і какаву. Прыходзіў дадому — есці нічога не было. Але дзед з бабай чакалі мяне, каб я зварыў вячэру. Яны давалі качан капусты, я дадаваў костку, варыў іх — так мы разам і елі. Праўда, я ездзіў у вёску і часта прывозіў адтуль нешта, хаця б сала.

Но говорить, что таким образом поэт тянул и убивал время, некорректно. Весь этот период Виктор Шнип занимался самообразованием: много читал, писал стихи, ходил на литобъединение в «Чырвоную змену». В 1981-м году Шнип попал на семинар молодых писателей, где он познакомился с Анатолием Сысом, Владимиром Орловым, Олегом Минкиным, Леонидом Голубовичем. Так он влился в литературную «тусовку» того времени.

— Кампанія была харошая. Усе мяне прадстаўлялі будаўніком. Тады нейкая мода была: творчыя людзі ідуць не з філфака, а з заводаў, будоўляў.

«У першы дзень былыя зэкі спыталі: «Ты чего, не научился на русском балакать?»


Виктор Шнип (справа). Фото из личного архива

До выхода первой книги заработок у Виктора Шнипа был скромный: за заметки и статьи в газетах набиралось рублей 50. Но однажды совпало, что гонорары одновременно выплатило сразу несколько изданий. С этих денег поэт смог отложить 100 неприкосновенных рублей, которые он заботливо спрятал в книгу, а книгу — в чемодан.

— Я не мог пазнаёміцца нават з дзяўчынай, бо на гэта спатрэбіліся б грошы. Адзенне маё было вельмі танным і паношаным. Нават не ведаю, як я выглядаў. Аднаго разу абцас у боце падбіў цвіком, якім шыфер замацоўвалі. Маці, калі прыязджаў дадому, казала: «На што ты гэтыя грошы збіраеш? Чаму не можаш сабе штосьці прыстойнае купіць?» Яна ж не ведала, што часам мне няма што паесці… Здавалася б, падабаецца дзяўчына, але ў кіно яе звадзіць не маю сродкаў. Дый пачынаць стасункі з хлусні не хацелася. А скажы праўду — хто са мной меў бы адносіны?

Правда, один год из этих шести Виктор Шнип все же работал грузчиком на ликеро-водочном заводе «Крышталь». Чтобы туда устроиться, нужно было показать лишь студенческий билет. Для этого Виктор подправил даты в своем старом «удостоверении».

— Там працаваў каля году. Зарабляў няблага — 200−250 рублёў. Паралельна пісаў. Грузіў віно і гарэлку. У калектыве са мной былі пераважна былыя зэкі. У першы дзень, калі прыйшоў, пачалі пытаць, чаму я па-беларуску размаўляю: «Ты чего, не научился на русском балакать? Почему так?» Сказаў, што вершы пішу. Папрасілі пачытаць. Пачытаў. Тады галоўны з іх сказаў: «Ежика не трогать, он о нас поэму сочинит». Кожнаму яны давалі мянушку, мяне празвалі Вожыкам. Але пасля я сышоў, бо атачэнне было спецыфічнае. Аднак зарабляў нармальна, нават змог нешта адкласці, у тым ліку на ашчадную кніжку.

Через некоторое время на адрес родителей Виктора пришла повестка в армию. Первые две он проигнорировал, по третьей пошел. Было страшно, говорит поэт, но он смирился и перестал сопротивляться ситуации: «Я нібы ўпаў у раку і даверыўся, куды яна мяне вынесе».

Военкомат встретил молодого человека словами «о, парень, твои уже в Афганистане, будешь догонять». Но на последней комиссии врачи внимательно посмотрели его дело, увидели знакомую фамилию, спросили, пишет ли он стихи — и отправили поэта дальше заниматься творчеством.

«По бумагам молодого человека… похоронили»


Семинар молодых литераторов. В центре Нил Гилевич. Среди участников — Виктор Шнип (третий слева во втором ряду). Фото из личного архива

Пролетали месяцы, шли годы. Виктор Шнип не участвовал ни в выборах, ни в переписи населения — полностью исчез как гражданин. Когда генсеком ЦК КПСС стал Юрий Андропов, власти стали устраивать облавы на улицах, в магазинах и кинотеатрах и проверять документы.

— Дармаедаў пачалі лавіць. Баючыся нечаканай сустрэчы з міліцыяй, я перастаў сядзець у грамадскіх месцах. Пачаў часцей наведвацца ў вёску. Выязджаў у чацвер. Дарогу ў 50 км расцягваў на цэлы дзень: ехаў не прамым аўтобусам, а з перасадкай у Ракаве. Бацькам казаў, што з працы адпусцілі.

Але мне было ўжо весялей, бо ў 81-м годзе я здаў рукапіс кніжкі на выданне. Яна выйшла ў 83-м. Атрымаў аванс — 500 рублёў. Гэта быў цэлы пачак грошай! Я паклаў іх у кішэню, паехаў да Ракава. Там пайшоў на могілкі. Хаджу, гляджу, думаю: «Мне 23. У арміі не служыў, нідзе не вучуся, не працую. Атрымаў грошы — за вершы. А тут ляжаць маладыя хлопцы, якія загінулі ў Афганістане». І так я расчуліўся, раззлаваўся на сябе, што дастаў гэтыя грошы і хацеў спаліць. Але я не курыў, таму запалак побач не апынулася. Пасля астыў і падумаў: гэта ж можна маме пахваліцца, колькі мне заплацілі за кніжку.

И все же этот эмоциональный порыв не прошел бесследно. Устав от подпольного образа жизни, Виктор Шнип решил сдаться в милицию, чтобы получить минимальный срок за тунеядство. Но пока поэт набирался решительности, Андропов умер.

В 1984-м, после того, как вышел первый сборник поэзии «Гронка святла» (кстати, за эту книгу Шнип в 1987 году получил Премию имени Владимира Маяковского Совета Министров Грузинской ССР), Виктор вступил в Союз писателей СССР. Членский билет с подписями и печатями из Москвы становится его защитой и способом вернуться к нормальной жизни. Правда, путь назад оказался совсем не простым, ведь по бумагам молодого человека… похоронили.

— Прыехаў у Валожын у пашпартны стол, каб абмяняць дакумент. Мяне спыталі, дзе я гэты пашпарт узяў: ён жа несапраўдны. «Ты не існуеш, ты даўно не жывы чалавек», — кажуць. Падчас перапісу мяне выкраслілі з жывых людзей…


Виктор Шнип. Фото из личного архива

Я палез у кішэню, дастаю членскі білет, кажу: «Паглядзіце, вось я, вось дакумент, падпісаны ў Маскве». Тут пачалася зусім іншая гаворка: «Ты пісьменнік? Дый наш зямляк!» Праз тыдзень прыехаў і забраў новы пашпарт.

Так всего один весомая «книжица» помогла и забрать документы из техникума, и получить прописку задним числом.

В 1985 годе Виктор Шнип поступил в Литературный институт в Москве. Жизнь стала входить в нормальную колею: в кармане — действительный паспорт, московская прописка и 150 рублей стипендии каждый месяц. Лишь одно беспокоило: нужно опять становиться на военный учет.

— Я адразу не пайшоў, бо чатыры гады не стаяў на ўліку. Думаў, паглядзяць на гэтую акалічнасць і забяруць. Але ісці трэба было, і я пайшоў. Там паглядзелі мой ваенны білет і запыталіся грозна: «Где ты столько лет скрывался от советской власти?» Я адказаў, што нідзе не хаваўся — вершы пісаў. «Какие вершы?» — перапытваюць. «Стихи, — адказваю. — Паэт я». І паказаў сваю «кніжыцу», якая зноў мяне ўратавала.

Так дзякуючы вучобе ў Маскве я вылез са свайго беспрацоўя. Калі б мяне злавілі раней, яшчэ да таго, як атрымаў членскі білет Саюза пісьменнікаў СССР, канешне, пасадзілі.

Вернувшись из Москвы, Шнип женился, в том же 1987 году устроился на работу в журнал «Беларусь»


Слева направо: писатели Борис Петрович, Иван Шамякин и Виктор Шнип. Фото: rv-blr.com

— Працоўны дзень цягнуўся толькі тры гадзіны, з другой па пятую. То бок з дому выходзіў па абедзе. І занадта пільны сусед напісаў у міліцыю: «У суседняй кватэры жыве чалавек, які ажаніўся і нідзе не працуе. Ён і раніцай, і вечарам дома». Так я атрымаў павестку з міліцыі: «Прыходзьце, мы дапаможам вам працаўладкавацца».

Сейчас Шнип вспоминает период своего тунеядства с грустью и благодарностью.

. — Было шмат вольнага часу. Я чытаў, пісаў. Шмат пісаў. Калі б я працаваў і служыў, не было б нічога. Як мае сябры, стаў бы прарабам альбо наогул кіроўцам гусенічнага ці калёснага трактара, як нам прапаноўвалі ў восьмым класе.

←Далай-лама рассказал, как вылечил монголов от алкоголизма молоком

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика