"Смаленне вепрука" і "Загадка Багдановіча". 80 гадоў таму нарадзіўся пісьменнік Міхась Стральцоў
Класік беларускай літаратуры нарадзіўся 80 гадоў таму, 14 лютага 1937 года ў вёсцы Сычын Слаўгарадскага раёну, што на Магілёўшчыне.
Нячасты выпадак, але Стральцоў увайшоў у гісторыю беларускай літаратуры як аўтар твораў, напісаных у самых розных жанрах — ён пісаў прозу, паэзію, эсэістыку, крытыку.
Як расказваў «Радыё Свабода» паэт Леанід Дранько-Майсюк, «Міхася Стральцова чытаюць сёння, будуць чытаць заўтра і паслязаўтра. Чаму? Ды перш за ўсё таму, што ён — майстар. Для вытанчаных нашых чытачоў творы Стральцова цікавыя хараством пісьма, дасканаласцю думкі - увогуле, прыгажосцю беларускай мовы. А для людзей, якія проста любяць чытаць па-беларуску, Стральцоў цікавы сваёй нявыдуманасцю, сваёй цудоўнай жыццёвай зразумеласцю. І таму ягоныя апавяданні „Смаленне вепрука“, „Свет Іванавіч, былы донжуан“ чытаюцца як папулярныя раманы, а ягоныя аповесці „Загадка Багдановіча“, „Дзень у шэсьцьдзесят сутак“, „Адзін лапаць, адзін чунь“ успрымаюцца як эмацыйна-інтэлектуальнае падарожжа».
Стральцову быў адмераны нядоўгі век. Ён памёр ў жніўні 1987 года і пахаваны на Чыжоўскіх могілках. Як часта бывае, паўнавартаснае прызнанне прыйшло да яго ўжо пасля смерці.
У кінафільме «Конь гуляў на волі», якія прапануецца вашай увазе, гучаць творы Старальцова. Таксама ў кадры з’яўляецца сам пісьменнік. Цікава, што аўтарам сцэнарыя фільма стаў народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін.
Открыть/скачать видео (24.31 МБ)
Кінафильм «Конь гуляў на волі», 1997 г., рэжысёр-аператар С. Пятроўскі; кінастудыя «Беларусьфільм».
Відэаматэрыялы падрыхтавала вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі БДАКФФД Адена Паляшчук.