Привет из Буэнос-Айреса. Польский разведчик о Бобруйске и побеге из белорусской тюрьмы

Источник материала:  
30.01.2017 16:22 — Новости Культуры

В 1942 году в Аргентине вышел роман «Надбярэзінцы», действие которого происходило в Беларуси. TUT.BY прочитал перевод этого произведения на белорусский язык и узнал, как выглядел Бобруйск 100 лет назад, как местные крестьяне понимали демократию и что помогло главному герою, чьим прототипом являлся автор, бежать из тюрьмы.


Бобруйск. Бывшая Муравьевская, теперь Социалистическая улица. Фото: bobruisk.ru

Автор книги Флориан Чернышевич (1900 — 1964) родился на Бобруйщине. В качестве разведчика участвовал в польско-советской войне 1919−1920 годов, после демобилизации служил полицейским в Вильно. В 1924 году он был вынужден эмигрировать в Аргентину, где работал на мясобойне. Чернышевич активно участвовал в польской эмиграционной жизни. Написал четыре романа, самым известным из которых стала авантюрно-мелодраматическая эпопея «Надбярэзінцы».

Как рассказала TUT.BY редактор книги, поэтесса и переводчик Мария Мартысевич, роман был «упершыню выдадзены ў 1942 годзе ў Буэнас-Айрэсе, мае аўтабіяграфічны характар і апавядае пра лёс жыхароў шляхецкіх засценкаў паміж Бярэзінай і Дняпром у 1911-1920 гадах і складаныя этнічныя ды палітычныя стасункі на гэтых землях. У рамане фігуруюць Бабруйск, Жлобін, Бялынічы, а асноўнае дзеянне адбываецца на прасторах сучаснага Клічаўскага раёну Магілёўскай вобласці, у вёсцы Смалярня і мястэчку Вонча, правобразы якіх цяпер актыўна шукаюць краязнаўцы».

Книга получила высокие оценки. Например нобелевский лауреат Чеслав Милош ставил «Надбярэзінцаў» в один ряд с «Паном Тадеушем» Адама Мицкевича и «Потопом» Генрика Сенкевича. Но долгое время роман оставался неизвестным в Европе. Прежде всего, из-за антибольшевистской позиции автора.

Впервые книга была напечатана в Польше лишь в 1991 году. Теперь Катерина Матиевская, Алена Петрович, Марина Шода и Анна Янкута перевели произведение на белорусский язык.

«Надбярэзінцы» выходят в издательстве «Янушкевіч» при поддержке Польского института в Минске и Института книги (Краков). С его разрешения TUT.BY публикует отрывки. Добавим, что презентация «Надбярэзінцаў» пройдет 10 февраля на XXIV Международной книжной выставке-ярмарке.

«Ёсць шыкоўныя вуліцы, дзе тратуары выкладзеныя мазаікай»

«Да падзелаў Польшчы (речь о разделах Речи Посполитой, которые произошли в конце 18 века. — TUT.BY) [Бабруйск] амаль нічым не вызначыўся, бо быў тады малазначным мястэчкам. Стараверы (…) расказвалі, што даўным-даўно, калі яшчэ не было на свеце прыгону, на месцы цяперашняй крэпасці стаяла руская вёска, жыхары якой разам з пчалярствам займаліся вырабам бабровых футраў, і тое рамяство дало іх паселішчу назву Бабруйск. Яшчэ расказваюць, нібыта за часамі князя Васіля ля той вёскі быў маёнтак, а за «крулём Баторым» (король Стефан Баторий — TUT.BY) на слуцка-магілёўскім гасцінцы ў Зялёнцы грэблю насыпалі, карчму пабудавалі і два паромы. Вось і ўсё.

Мястэчкам Бабруйск перастаў быць толькі ў XVIII стагоддзі.

Падчас безгалоўя ў Рэчы Паспалітай царыца Кацярына, запусціўшы захопніцкія кіпці ў цела краіны, умацавала гэтае мястэчка на буйным тракце і ператварыла яго ў збройню для сваіх войскаў.


Фото: bobruisk.ru

І з таго часу Бабруйск пачаў хутка расці. Некалькі разоў яго руйнавалі пажары, бо са стратэгічных меркаванняў тут доўга не дазвалялі ўзводзіць мур, але пасля кожнага няшчасця дамоў тут будавалася ў два разы болей, чым было. Цяпер гэта вялікі горад — павятовы, праўда, але шмат у чым губернскім не саступае. Праз яго праходзіць разбітая варшаўска-маскоўская шаша, важная дзвюхкалейкавая чыгунка, а яшчэ наладжанае воднае злучэнне з вялікімі гарадамі. Будынкі тут пераважна драўляныя, што звычайна для крэсаў, але хапае і прыгожых шматпавярховых камяніцаў. Ёсць шыкоўныя вуліцы, дзе ходнікі (тратуары — TUT.BY) выкладзеныя мазаікай, вялікімі, як вітрыны, вокнамі, якіх сяляне лякаліся, выйшаўшы з лясной глушы.

Відаць, яшчэ ў 1908 годзе Бабруйск, апроч войска, якога ўсё яшчэ кватаравала тут шмат, і прылеглых прадмесцяў, налічваў пяцьдзясят тысяч жыхароў. Ільвіную долю, як заўжды, складалі габрэі, потым ішлі прыезджыя маскалі, стараверы і тутэйшыя беларусы, палякі, татары, немцы, а таксама крыху розных іншых народаў. Ёсць фабрыкі, канцылярыі розныя, колькі расійскіх сярэдніх школ, жаночая гімназія і рамесніцкая школа. Ёсць цэрквы — гарнізонная і парафіяльная, сінагогі, стараверскі храм, кірха і малітоўныя дамы іншых канфесій.


Церковь Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии

І касцёл тут таксама быў — Найсвяцейшай Тройцы (как объяснила TUT.BY Мария Мартысевич, речь о церкви Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии, который существует и по сей день). Новы, пабудаваны адразу пасля японскай вайны (русско-японскай война 1904−1905 годов — TUT.BY), калі часткова вярнулася свабода веравызнання. Паставіў яго ксёндз дэкан, а пазней канонік Красінскі, палымяны святар і патрыёт, (…). Дагэтуль стапяцідзесяцітысячная парафія вымушаная была абыходзіцца маленькай капліцай. З ранейшых касцёлаў адзін перарабілі на царкву, другі, на няшчасце, згарэў. (…).

«Дэмакратыя! Селянін не разумеў, што гэта такое, аднак здагадваўся, што яно мае нешта агульнае з кра­дзяжом»

Нават калі б сонца спыніла свой бег, гэта б не здзівіла і не ўстурбавала беларускага селяніна больш, чым звяржэнне цара. Цар для беларускага селяніна быў уладаром, якога пас­тавіў сам Бог: ніякі чалавечы закон не мог яго змяніць, ніякая сіла не магла яго прыбраць. Для селяніна гэта быў дабрадзей. Яго трэба шанаваць і богатварыць, яму трэба верыць, бо толь­кі ў ім — спадзяванне на лепшую долю. Ён жа наш, праваслаў­ны, казаў беларускі селянін, ён жа нас ад польскай паншчы­ны вызваліў, ён жа даў нам зямлі, ён жа нас ад лютага немца бароніць. Беларускі селянін свята верыў, што нягоды простага чалавека былі штодзённым клопатам цара.

Першымі звестунамі падзення царскага рэжыму сталі, як гэта звычайна бывае ў вёсцы, габрэі. Селянін не толькі адмаўляўся верыць, што свет аж так перавярнуўся, і не асмельваўся несці гэтую вестку далей, — ён на­ват не наважваўся пра яе слухаць, лічачы, што гэта злачынст­ва і вялікі грэх.

— Трымайце, пархатыя, языка за зубамі, бо за такія словы паедзеце на Сахалін, — перасцерагаў ён. Але гэтая навіна пацвярджалася ў надрукаваных тоўстым шрыфтам тэлеграмах, якія траплялі ў вёску, тое самае ў адзін го­ лас казалі салдаты, што прыязджалі ў водпуск.


Фото: bobruisk.ru

Урэшце з воласці прыйшлі афіцыйныя паведамленні Часовага ўраду, што абвя­шчалі рэспубліку. Сялян апанавала здзіўленне і трывога.

— Што будзе з намі, мужыкамі, без цара-бацюшкі?! Што бу­ дзе з матушкай-Расіяй?! — бедавалі яны. Інтэлігенцыя, рабочыя, гараджане, габрэі, тыя палякі і прад­ стаўнікі іншых меншасцяў, у якіх былі святлейшыя галовы, ра­даваліся, ладзілі дэманстрацыі, сходы, змовы, спявалі ў гонар рэвалюцыі гімны, салютавалі, а праваслаўны селянін глядзеў на ўсё гэта абыякава, маркотна і неспакойна. Ён не бачыў у гучных лозунгах ніякай для сябе карысці і не верыў у іх.

Свабода веры, думкі, слова! Вось дык ласка. Хіба дагэтуль чалавек не мог думаць, пра што яму хочацца, не мог лаяць матушку, калі яму заманецца? Свабода друку!.. Што людзям з таго друку, калі мала хто ўмее чытаць? Роўнасць!.. Братэрства!.. Паляк з габрэямі нам, рускім, роўня? Ды ніколі! Дэмакратыя! Гэта трывожыла найбольш. Селянін не разумеў, што гэта такое, аднак здагадваўся, што яно мае нешта агульнае з кра­дзяжом.

Напраўду ж ён і сам краў дзе толькі мог, але ведаў, што гэта забаронена. Зрэшты, які сэнс дазваляць усім свабод­ на красці? Каго тады абкрадаць? Саміх сябе?

Некаторыя сцвярджалі, што гэта цар спецыяльна пусціў пра сябе такую пагалоску, каб падштурхнуць мяцежнікаў і габрэяў да бунту і мець пасля нагоду выслаць іх у Сібір. Яны верылі, што праз колькі дзён, праз тыдзень, праз два при­ едзе спраўнік з казакамі і з іх сялянскай дапамогай возьмецца за рэвалюцыянераў. Але спраўнік нешта не ехаў. Замест яго з горада прыбыва­ лі рэвалюцыйныя дэлегаты, якія ўсталёўвалі ў воласці новы ўрад з нейкімі дзіўнымі чынамі і развешвалі незразумелыя і, як на сялянскі розум, зусім непатрэбныя ўказы. З больш чым дзесяці развешаных абвестак толькі адну людзі зразумелі і нават пахвалілі. Гэта быў закон, які дазваляў ся­ лянам пасвіць быдла ў панскіх і дзяржаўных лясах, а таксама збіраць буралом для печак, травы, ягады і грыбы.

— А можа, і праўда наш цар-бацюшка шэльма і ашуканец быў? — пачалі задумвацца сяляне.

— Можа, і праўда за гэтай рэспублікай нам, бедным людзям, лягчэй будзе? Яны не марудзячы пачалі карыстацца новым законам — вазіць з лесу паліва, пасвіць быдла, драць лазу.

«Этат мальчуган хужэ настаяшчава бандыта, — адказаў ураднік. „Паліцічаскі“, — шапнуў фельчару начальнік»


Бобруйск. Улица Столыпинская, теперь Карла Либкнехта. Фото: bobruisk.ru

Нягледзячы на досыць позні час, у зборні было людна і шумна. На лаве з боку задняга двара сядзелі сяляне-просьбіты, усярэдзіне туды-сюды прахаджваліся фельчар і начальнік пошты, а двое хлопчыкаў-пісарчукоў бегалі па пакоі, гуляючы ў даганялкі. Калі ў зборню ўвялі звязанага арыштанта, усе адразу ж у яго ўтаропіліся. Начальнік з фельчарам падышлі да ўрадніка.

— Гэтага мальчугана што, прыгаварылі к расстрэлу, што вы яго вяроўкамі скруцілі, га, Даніл Іванавіч? — іранічна спытаў фельчар.

— Этат мальчуган хужэ настаяшчава бандыта, — адказаў ураднік.

— Паліцічаскі, — шапнуў фельчару начальнік, які ўжо, відаць, быў у курсе. (…).

Ён ударыў кулаком у дзверы — ціша. Ударыў яшчэ раз — вынік той жа.

— Няма! — узрадаваўся Стах. — Варта паспрабаваць. Пад ляжачы камень вада не бяжыць.

Ён пачаў шукаць, як выбрацца. Адышоў на колькі крокаў назад і з разгону ўдарыў у дзверы плячом. Дзверы не варухнуліся. Тады Стах дацягнуўся да акна і паспрабаваў вырваць краты, але яны былі як прыкляпаныя. Агледзеў сцены, што аддзялялі яго ад двара і ад зборні, падлогу — глухая кладка. (…).

Раптам ён пачуў крокі, што набліжаліся (…).

— Значыць, тая другая камера пустуе, і яны выкарыстоўваюць яе як спіжарню, — здагадаўся Стах. — Варта зірнуць, можа, гэтая сцяна слабейшая.

Ён агледзеў сцяну, што аддзяляла яго ад спіжарні, і зразумеў, што яна ўяўляе сабой загародку з гарызантальна пакладзеных дошак, што прыбіваліся адна да адной у трох месцах: на канцах і пасярэдзіне. Аглядаючы сцяну далей, Стах высветліў, што некаторыя дошкі пад ляжанкай падгнілі. Відаць, п’янчужкі, якія з таго часу, як у Кроснах адкрылі манапольку, не вылазілі з арышту, мачыліся на сцяну, не ўстаючы з ляжанкі і нават не прачынаючыся.

У Стаха з’явілася надзея.

Аднак нават прагнілыя дошкі не паддаваліся ані сіле яго рук, ані ўдарам абцаса. Трэба было іх чымсьці падкалупнуць.

— Чым бы іх таго… — шукаў выйсця Стах. — Каб жа сюды хоць якую жалязяку, хоць бы які цвік. (…)


Фото: bobruisk.ru

«А што, калі адарваць ад бота падкову?» — раптам падумаў ён.

Ён вылез, сцягнуў з нагі бот, колькі разоў ударыў абцасам аб каваны рог ляжанкі і, аслабіўшы такім чынам мацаванне падковы, узяўся за адзін яе канец зубамі, сарваў з абцаса, а пасля пачаў аддзіраць падкову рукой, папярэдне абгарнуўшы яе крысом пінжака, і ўрэшце ададраў. Падкова аказалася дасканалай прыладай: адзін яе канец быў востры, а другі - тоўсты, яго было зручна трымаць у руцэ.

Ён вырваў кавалак падкладкі, загарнуў у яго таўсцейшы канец падковы, залез пад ляжанку і пачаў выпілоўваць вертыкальную шчыліну ў самай гнілой дошцы. Надзея на хуткае вызваленне дадавала яму сіл і энергіі. Пілавінне сыпалася, бы з-пад зубцоў сапраўднай пілы. (…).

Адчуўшы, што падкова прайшла скрозь дошку, ён радасна засмяяўся, а пасля ўпёрся плячыма ў сярэднюю ножку ляжанкі, а нагамі - у падпілаваную дошку і выпрастаўся. Пад ім адзін з прыбітых канцоў дошкі трэснуў, драўніна зарыпела, дошка прагнулася — і з’явіўся пралаз. У яго якраз магла ўціснуцца галава.

— А калі праходзіць галава, то пройдуць і плечы!

Стах не траціў часу. Ён хвіліну прыслухоўваўся, а пасля надзеў бот, паклаў у кішэню пілавінне і падкову, каб не пакідаць слядоў уцёкаў, пералез у суседнюю камеру.

←Пополам: пара превращает в "совместные снимки" кадры из путешествий, сделанные в разлуке

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика