Апублікаваны адзіны сольны альбом Рыгора Барадуліна, які народны паэт запісаў 16 гадоў таму

Источник материала:  
27.12.2016 12:18 — Новости Культуры

Бард Алесь Камоцкі выклаў у сеціва альбом «Гойкнуў баравік», які паэт запісаў у яго дома.


Рыгор Барадулін

Гэты альбом лічыўся рарытэтным, выдаваўся толькі на касетах і хутка разышоўся, а ў сеціве да гэтага публікаваліся толькі асобныя трэкі. У час зімовых святаў бард Алесь Камоцкі, які ініцыяваў запіс, выклаў для праслухоўвання ўсе 56 трэкі. Паэт акапэла спявае песні ды прыпеўкі з роднай Вушаччыны. «Ідэя запісу была мая, і дзядзька Рыгор адгукнуўся на яе з імпэтам, бо яму хацелася зафіксаваць тое, што ён ведаў. Ён сам склаў спіс песень і мы ўсё запісалі ў мяне дома, за гарбатаю, за нейкія тры гадзіны», — паведаміў у камэнтары для Tuzin.fm Алесь Камоцкі. У будучыні Камоцкі таксама збіраецца апублікаваць трэкі, якія не ўвайшлі ў гэты альбом.

Менавіта спевы з Вушаччыны натхнілі шэраг музыкаў на праект «Песні матчыны», прэм’ера якога запланаваная на дзень народзінаў паэта — 24 лютага ў Белдзяржфілармоніі.

←Disney показал работу над "настоящей" планетой из "Аватара"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика