Самы абаяльны мядзведзь у свеце. Ніколь Кідман і Падынгтан загаварылі па-беларуску
13.12.2016 09:28
—
Новости Культуры
17 i 18 снежня ў кінатэатры «Перамога» у фармаце праграмы «Беларускія ўікэнды» адбудзецца паказ дзіцячага фільма «Падынгтан». Стужка распавядае пра прыгоды абаяльнага мядзведзіка Падынгтана, які прыехаў з Перу ў Лондан і вымушаны змагацца са злачынцамі, галоўнай сярод якіх з’яўляецца гераіня Ніколь Кідман.
Аб’яднанне «Кінаконг» пераклала фільм на беларускую мову. Галасы агучкі - вядомыя беларускія акцёры і тэлевядучыя: Павал Харланчук, Ганна Хітрык, Сяргей Жбанкоў, Уладзімір Глотаў, Святлана Цімохіна ды іншыя. З нагоды паказу TUT.BY падрыхтаваў для вас тэст, з дапамогай якога можна праверыць веданне мультфільма, а таксама беларускай мовы, айчыннай гісторыі і культуры.