Памёр славуты настаўнік беларускай мовы Алесь Белакоз

Источник материала:  
01.12.2016 12:28 — Новости Культуры

1 снежня на 89-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі краязнаўца і настаўнік Алесь Белакоз.


Алесь Белакоз. Фото: svaboda.org

Алесь Белакоз нарадзіўся ў 1928 годзе на Гродзеншчыне, у вёсцы Ляткі Ваўкавыскага павету (цяпер Мастоўскі раён), якая з часам злілася з вёскай Гудзевічы. Амаль усё жыццё пражыў там, працуючы настаўнікам роднай мовы і літаратуры. Стварыў унікальны Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-гістарычны музей, які ўзначальваў больш за 30 гадоў.

У 1948 годзе малады настаўнік Алесь Белакоз напісаў на лістках заклік «Змагайцеся за незалежную Беларусь!» ды раскідаў іх з цягніка па дарозе ў Мінск. Потым раздабыў шрыфт і надрукаваў антысавецкія ўлёткі, якія з сябрамі распаўсюджваў у Гродна. Цудам пазбег арышту і сталінскай карнай сістэмы.

Заслужаны настаўнік Беларусі, заслужаны дзяяч культуры, адным з першых быў ушанаваны медалём імя Францішка Скарыны.

Пахаванне Алеся Белакоза адбудзецца 2 снежня ў вёсцы Гудзевічы.

←Итоги "Тэатральнага куфара": публика в Минске подготовлена

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика