"Папулярная навука па-беларуску" запрашае паслухаць пра Дарвіна

Источник материала:  
25.11.2016 18:17 — Новости Культуры
Фото с сайта vokrugsveta.ru

Серыя навуковых лекцый «Папулярная навука па-беларуску» працягваецца. У мінулы раз на лекцыі па генетыцы гаворка ішла пра Грэгара Мендэля, доследы з гарохам і ДНК. А ў панядзелак, 28 лістапада пойдзем далей, цікаўным распавядуць пра развіццё біялогіі і не толькі.

Што такое тэорыя эвалюцыя? Якія думкі на гэты конт меў Чарльз Дарвін і што такое ён зрабіў у 1859 годзе? Ці актуальныя гэтыя ідэі сёння, праз 150 год? Што здараецца, калі навуковая тэорыя ператвараецца ў догму?

На ўсе гэтыя пытанні можна будзе атрымаць адказы ўжо ў панядзелак, 28 лістапада. Цікавая навука і яблыкі чакаюць вас, прыходзьце.

Дакладчык — кандыдат біялагічных навук, навуковы супрацоўнік інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі Васіль Панкратаў.

Запрашаем усіх 28 лістапада, а 19 00 Галерэя TUT.BY (пр.Дзяржынскага 57, 9 паверх).

←Как двойняшки коалы мешают своей маме, обнимая ее за нос

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика