Неправінцыйная сцэна. Коласаўскі тэатр у Віцебску адзначае 90-гадовы юбілей

Источник материала:  
19.11.2016 10:23 — Новости Культуры

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа святкуе сваё 90-годдзе.


На выставе «Тэатр у люстэрку часу»

18 лістапада ў ратушы адкрылася выстава «Тэатр у люстэрку часу». Экспазіцыя складаецца з прадметаў тэатральнага рэквізіту, фотаздымкаў, кніг, дакументаў з фондаў краязнаўчага музея, Коласаўскага тэатра, Дзяржаўнага архіва вобласці, абласной бібліятэкі і асабістых архіваў супрацоўнікаў тэатра.

Выстава расказвае пра гісторыю тэатра, вядомых акцёраў і спектаклі, якія ставілі ў Віцебску на працягу амаль стагоддзя.

Экспазіцыя будзе працаваць да сярэдзіны студзеня 2017 года.


Экспазіцыю наведаў Аляксандр Салаўёў - адзін са старэйшых мастакоў-авангардыстаў у Віцебску. Аляксандру Аляксандравічу — 90 год, ён равеснік Коласаўскага тэатра. На працягу многіх гадоў ён працаваў тут галоўным мастаком



Старая мэбля на выставе «Тэатр у люстэрку часу»

У пятніцу ў Коласаўскім тэатры прайшла навукова-практычная канферэнцыя, удзельнікі якой абмеркавалі праблемы беларускага сцэнічнага мастацтва.

У суботу ў тэатры сваю кнігу прэзентуе вядомы краязнаўца Аркадзь Падліпскі. Выданне раскрывае малавядомыя факты з гісторыі калектыва. Напрыклад, чытачам адкрыецца амаль дэтэктыўная гісторыя пра прыяцельку Уладзіміра Маякоўскага, без намаганняў якой тэатра ў Віцебску проста не існавала б.

У панядзелак, 21 лістапада, на вялікай сцэне пройдзе ўрачысты вечар «Тэатр прызямліўся ў Віцебску». Коласаўцы атрымаюць падарункі, віншаванні, будуць і сюрпрызы. Праз камедыю і драму, лірыку і гумар, песні і пластычныя нумары трупа і зала паспрабуюць адказаць на пытанне, што такое Коласаўскі тэатр.

Тэатр з’явіўся ў Віцебску 21 лістапада 1926 года на базе беларускай драматычнай студыі, якая ў 1921−1926 гады існавала пры МХАТ імя Максіма Горкага ў Маскве. Напачатку насіў назву БДТ-2 (Другі Беларускі дзяржаўны тэатр). У 1944 годзе ўстанове надалі імя Якуба Коласа — за дасягненні ў развіцці нацыянальнай культуры. У 1977тэатру прысвоілі званне акадэмічнага, у 2001-м — нацыянальнага.

Коласаўскі тэатр з самага пачатку адрозніваўся ад іншых тэатраў Беларусі. Па-першае, гэта быў не абласны тэатр, а тэатр рэспубліканскага значэння. Па-другое, тэатр ніколі не быў правінцыйным, бо яшчэ ў студыйны перыяд увабраў традыцыі маскоўскага тэатральнага жыцця, МХАТаўскай школы.

Сёння гэта адзін з вядучых тэатраў Беларусі, які любяць і якім ганарацца жыхары Віцебска і культурная грамадскасць краіны.


Узнагароды народнай артысткі Беларусі Алены Радзялоўскай

Уся праграма юбілейных мерапрыемстваў - па гэтай спасылцы.

←11-летняя композитор поставит оперу в Вене

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика