Призрак из Кремля и женщина-зомби. Вышел первый белорусский зомби-хоррор

Источник материала:  
01.11.2016 00:58 — Новости Культуры

TUT.BY еще до публикации прочитал книгу «1813» и поговорил с её автором.


Ілюстрацыя з кнігі «1813»

Владимир Садовский — личность читателям портала известная. Инженер-энергетик по профессии, он работает проектировщиком электрических сетей. А в свободное время пишет на TUT.BY материалы по истории и краеведению.

Как признался Садовский, долгое время он посещал в Молодечно литературный кружок, который работает при Дворце культуры. В прошлом году Фонд Михаила Клеофаса Огинского, который продвигает различные проекты, связанные с композитором, предложил молодым литераторам написать поэму об Огинском. «Я падумаў, што пісаць нешта „на загад“ я не хачу, — говорит Садовский. — Калі нешта напішу, дык мой Агінскі будзе не музіцыраваць, а калашмаціць зомбі направа і налева».

Такой подход совсем не выглядит странным, если знать, что Владимир давно любит фантастику, а также альтернативную историю. Как раз в это время он прочитал книгу «Линкольн. Охотник на вампиров» и подумал: почему бы не создать произведение на белорусском материале? Так родилась идея книги «1813».


Ілюстрацыя з кнігі «1813»

Согласно сюжету, композитор Михаил Клеофас Огинский приезжает к своему дяде в замок под Молодечно. Местечко разрушено, а в окрестностях осталось много непогребенных солдат. Во время оттепели убитые солдаты «Великой армии» Наполеона оживают и начинают терроризировать округу. Огинский оказывается в окружении мертвецов и вынужден бороться с ними. Причем, укус любого из мертвецов превращает в зомби любого человека. Одной из таких жертв становится женщина. Любопытно, что виной тому — загадочный призрак, дух которого французы побеспокоили в московском Кремле.

Деньги на книгу были собраны через краудфандинговую площадку ulej.by. 57 спонсоров пожертвовали 859 рублей (для выхода книги требовалось 850)

С сегодняшнего дня электронную версию книги можно купить на сайте электронных книг kniharnia.by. Цена — 3,6 рубля. Как рассказал TUT.BY Владимир Садовский, после выхода электронной версии он будут работать над печатным вариантом книги. Ее выход предварительно запланирован на 2017 год.


Ілюстрацыя з кнігі «1813»

З разрешения автора TUT.BY публикует несколько фрагментов из произведения.

***

«У вузкім прамежку паміж прутамі чыгунных кратаў захрас чалавек. Ратуючыся ад смерці, мужчына вырашыў пакінуць кляштар праз акно, але не змог праціснуцца скрозь краты. Ён затрымаўся, прасунуўшы вонкі толькі правую руку, галаву і частку цела. Затым яго напаткала смерць і жудаснае пасмерце. Міхал бачыў перад сабой такога ж самага мерцвяка, як і паўсталыя французы з палёў бітвы. Чырвоныя вочы, разяўленая зяпа, шэрая зямлістая скура. Мярцвяк сутаргава біў паветра рукой, час ад часу трапляючы па аканіцы. У цемры за спінай нябожчыка Агінскі змог разгледзець сілуэты іншых пачвараў, што сцягнуліся да сонечнага святла, як матылі да ліхтара. Калідор кляштара спрэс напаўнялі мерцвякі.

Нябожчык заўважыў Агінскага і зашыпеў. Кручкаватыя пальцы пацягнуліся да жывой плоці. З ненаеднай пашчы вырваўся працяглы стогн, які тут жа падхапілі глоткі ўнутры кляштара. Міхал мімаволі адступіў на крок. Ён цэліў у захраслага ў кратах мерцвяка, але не спяшаўся націскаць на спуск. Скажоныя смерцю рысы твару пачвары падаліся Агінскаму знаёмымі. Ён угледзеўся — перад ім быў той самы манах, які правёў графа ў кляштар мінулым разам. Граф апусціў зброю. Ягонае сэрца сцялася ад жалю і крыўды. Агінскі дакараў сябе за тое, што не змог нікога папярэдзіць і выратаваць. Уяўленне малявала яму страшныя карціны таго, што адбывалася ў кляштары ўночы.

Міхал развярнуўся, каб ісці да каня, і заўважыў цень збоку. З-за будынка на графа выбягаў французскі жаўнер. Агінскі адрэагаваў імгненна: ён узняў пістолю і амаль не цэлячыся разрадзіў яе ў мерцвяка. Грукат стрэлу скалануў мёртвую цішыню разбуранага мястэчка. Куля зваліла пачвару з ног. Лежачы на зямлі, мярцвяк сіпеў і сукаў нагамі. Міхал заткнуў пістолю за пас, дастаў з ножнаў цясак і зрабіў крок да падбітага француза. Патрывожаныя стрэлам пачвары з кляштара загыркалі глухімі галасамі. «Скора тут будуць усе мерцвякі Маладэчна», — падумаў Агінскі. Ён падышоў бліжэй да француза. Ад таго смярдзела тухлым мясам. У ноздры біў пах разлажэння. На твары пачвары захаваліся сляды нядаўняй трапезы: вусны, шчокі і нават шыя былі чорнымі ад засохлай крыві. Міхал стаў над жаўнерам, дзвюма рукамі ўзяўся за цясак і з усяе моцы апусціў яго на галаву нябожчыка. Чэрап мерцвяка з хрустам разламаўся на дзве паловы, выплюхнуўшы вонкі шэрую кашыцу мозгу».


Ілюстрацыя з кнігі «1813»

***

«Мартэн расказаў, што аднойчы, на загад дэ Венона, афіцэры пачалі разбіраць кавалак сцяны ў склепе аднаго з сабораў. Як толькі мураванне было парушана, стала зразумела, што за замшэлымі цаглінамі схаваны сакрэтны ход у сутарэнні. Капітан быў узрадаваны гэтай навіной і загадаў адразу ж па заканчэнні работ спускацца ў лабірынт. Мартэн спускаўся апошнім. (…). Атрад доўга блукаў па сутарэннях, і Мартэн пачаў думаць, што ўжо ніколі не выберацца адтуль вонкі. Ён расказаў, як адчуваў на сабе чужыя позіркі, хоць у лабірынце атрад не сустрэў ніводнай жывой істоты. Не было там нават пацукоў, што напаўнялі іншыя крамлёўскія сутарэнні. Мартэн пачаў пастаянна азірацца і ўглядацца ў цемру. Адзін раз яму нават падалося, што ён бачыць фігуру за паваротам тунэля. Мартэна апанаваў страх. Ён зразумеў, што значна адстаў ад сваіх, і паспяшаўся нагнаць атрад. Як толькі ён параўняўся з апошнім афіцэрам, наперадзе пачуўся голас. «Знайшлі!» — пракрычаў Жазэ дэ Венон, калі першым увайшоў у падземную крыпту. (…).

Мартэн казаў, што ўнутранае ўбранне крыпты было ўкрай сціплым. Неапрацаваныя каменныя сцены, масіўная гранітная скрыня — вось і ўсё, што было ўнутры падземнага сховішча. Дэ Венон неадкладна загадаў самым дужым мужчынам з атрада зрушыць цяжкое вечка. Як толькі каменная пліта трохі адсунулася, са скрыні пачаў вырывацца задушлівы газ. Крыпта была досыць цеснай і хутка напоўнілася брыдкімі выпарэннямі. Афіцэры закашляліся, але не спынілі работы. Вечка было скінута. Пад ім, на жаль, знайшліся не гурбы золата і не старажытныя фаліянты, а спарахнелы мужчынскі труп. (…).

Мужчыны выбіраліся з сутарэнняў той жа дарогай. Афіцэр зноў ішоў апошнім. У тунэлі ён азірнуўся і заўважыў цьмянае святло, што напаўняла пакінутую крыпту. Спачатку Мартэн падумаў, што гэта нехта забыў унутры запаленую паходню, але святло, што лілося з прахону, мела мала агульнага з водбліскамі агню. Афіцэр бачыў, як з няяснага святла фармуецца, нібы з цеста, празрыстая фігура — чалавечая постаць. Мартэн развярнуўся і ўжо больш не азіраўся. Ён прызнаўся мне, што баяўся тады нават дыхнуць. Ён быў упэўнены, што пабачыў прывід. «Гэта быў нябожчык з каменнай скрыні… Дакладна ён…» — сказаў мне афіцэр і скруціўся ад моцнага прыступу кашлю».


Ілюстрацыя з кнігі «1813»

***

«Вялейскім гасцінцам ад лесу спакойна ехаў вершнік. Агінскі, які прыхапіў з сабой падзорную трубу, заўважыў на полі за дарогай некалькі цёмных фігур — мёртвыя жаўнеры цяпер былі паўсюль. Коннік не звяртаў на іх увагі. Не чуў ён і вокрыкаў з замка.

— Эгэй! На кані, — крыкнуў слуга. Гэтым разам вершнік, здаецца, пачуў, што да яго звяртаюцца. Ён прыпыніўся, развярнуўся да замка і падняў руку ў прывітальным жэсце.

У гэты момант фігуры на полі заварушыліся. Міхал не чакаў ад мёртвых такога спрыту. Французы, а было іх пяцёра, адзін за адным, нібы на загад, сарваліся з месцаў і пабеглі ў бок конніка.

— Сцеражыся, — закрычаў Міхал, але было ўжо позна.

Першы з пяцёркі мерцвякоў накінуўся на вершніка ззаду. Спуджаны конь брыкнуўся і нават збіў француза з ног, але тут наляцелі астатнія. Вершнік не паспеў агледзецца, як рукі мерцвякоў учапіліся ў вопратку і пачалі выцягваць чалавека з сядла. Французы імкліва накінуліся на зрынутага долу конніка. Ашалелы конь, адчуўшы палёгку, уздыбіўся і паскакаў прэч ад гаспадара. Але шлях яго быў не доўгі - з боку лесу паказалася новая група мёртвых жаўнераў. Яны кінуліся напярэймы каню. Мерцвякі з поля каля замка таксама ўчулі здабычу. Конь на ўсім скаку ўляцеў у натоўп пачвар. Ён пратрымаўся даўжэй за гаспадара. Конь брыкаўся, выварочваўся, біў галавой. Некаторыя мерцвякі, атрымаўшы ўдар капытом, ужо больш не падымаліся. Але французаў было шмат. Праз хвіліну ўсё было скончана. Мерцвякі павалілі каня і пачалі жэрці яго проста на зямлі».


Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика