"Аптычны сезон" "Папулярнай навукі па-беларуску" распачнецца 21 верасня. Запрашаем!

Источник материала:  
16.09.2016 09:28 — Новости Культуры
Изображение с сайта dnevniki.ykt.ru

"Папулярная навука па-беларуску» распачынае новы, "аптычны сезон", і запрашае ахвочых на першую сустрэчу 21 верасня ў Галерэю TUT.BY.

Ведаеце, што такое святло? А ці можна раскласці яго з дапамогай прызмы, і што пры тым адбываецца? Атрымаць адказы на гэтыя і іншыя пытанні вы зможаце ўжо 21 верасня.  «Папулярная навука па-беларуску» распачынае шэраг заняткаў па тэме «Оптыка». Размова пойдзе пра гістарычнае развіццё оптыкі, яе першаадкрывальнікаў ды ўсялякія цікавосткі, звязаныя з гэтай тэмай. Вы дазнаецеся пра тое, якім чынам Арыстоцель, Пталамей, Гюйген звязаныя з оптыкайс, даведаецеся, як распаўсюджваецца святло і што такое камера абскура. Практычная частка сустрэчы ўключыць у сабе эксперыменты на закон праламлення і палярызацыю. У дадатак – гульні і яблыкі.

Чакаем у сераду, 21 верасня а 19.00 у Галерэі TUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57, 9 паверх).  Дакладчык – навуковы супрацоўнік Акадэміі навук Беларусі Рыгор Русецкі.

←Гигантский шар затерроризировал жителей Китая

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика