Блюз, рэп ды лірычныя спевы на «Заспявай 3.0» (фотарэпартаж)
У мінскай кавярні Chill Out (пл. Свабоды, 4) раз на 2 дні збіраюцца беларускамоўныя музычныя калектывы разам з прахільнікі. Такія вечары праходзяць у межах трэцяга сезону праекту «Запявай». Пятніца, 22 ліпеня не выключэнне – сюды завіталі фіналісты конкурса: гурт Ганны Крамер, рэпер Антось Звычайны, МК-band, а іх вырашыў партымаць выбітны беларускі калектыў BosaeSonca.
Ганна Крамэр выконвае кантры, блюз і рок-н-рол і прэтэндуе на перамогу ў намінацыі «Беларускі кавер». Спявачна зрабіла для конкурсу сваю інтэрпрэтацыю песні гурта «Бонда» – «На станцыі Койданава». Для ўдзелу ў праекце трыццацігадовая вакалістка гурту «Мерада» сабрала сапраўды выдатны склад музыкаў.
Малады паэт і рэп-выканаўца Антось Звычайны прадставіў свой праект у стылістыцы abstract/decadence hip-hop. Разам з Яўгенам Касцючэнкам ён падрыхтаваў для намінацыі «Спяваная паэзія» сваё бачанне знакамитага верша Уладзімера Караткевіча «Быў.Ёсць.Буду» і трапіў у лік найлепшых. У ліку лідараў яго назвалі Андрэй Хадановіч і Сяргей Балахонаў. Цяпер Антось працуе над канцэптуальным рэлізам, куды ўвойдзе не толькі хіп-хоп альбом на ўласныя вершы і аўтарскую музыку, але і кніга – раман-антыўтопія, а таксама караткаметражны фільм, як будзе дастаткова сродкаў. Таму перамога на «Заспявай» будзе для Антося вельмі дарэчы.
З эксклюзіўным акустычным сэтам выступіў і МК-band. Гурт прэтэндуе на перамогу ў намінацыі «Замежны кавэр». Хлопцы з Беразіно пераклалі на беларускую песню Эрыка Клэптана «Change The World» – гэта частка іх праекту з працоўнай назвай «Парк імя Э.П.Клэптана», куды ўвойдуць іх пераасэнсаванні творчасці брытанскага музыкі. Усе песні перакладзеныя не літаральна, а з улікам мясцовага каларыту і гумару. Маюць музыкі ў рэпэртуары і багата ўласных песень, прычым спяваюць толькі па-беларуску.
У пазаконкурсую праграму вечара ўвайшоў гурт BosaeSonca. Апошнім часам калектыў выступае рэдка – іх вакаліст Алесь Кот-Зайцаў цяпер жыве ў Варшаве, а баяніст Алесь Ясінскі ў Празе. Сёлета BosaeSonca зноў выйшла на сцэну, каб падтрымаць фіналістаў «Заспявай 3.0». Слухачы атрымалі ад дуэта вялікі акустычны сэт з лепшымі песнямі.
Аўтар: Павел Аксіновіч; фота аўтара.