У Браславе выявілі нетыповую для рэгіёна жывёлу - балотную чарапаху
16.07.2016 18:00
—
Новости Культуры
Навуковыя супрацоўнікі Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры» зафіксавалі нетыповы для рэгіёна від земнаводных — балотную чарапаху. Яе ўзрост, па меркаванні спецыялістаў, прыкладна 10 гадоў.
У Беларусі балотная чарапаха аддае перавагу паўднёвым раёнам. Аднак навукоўцы лічаць, што ўчасткі яе знаходжання засталіся і ў паўночных рэгіёнах, дзе гэты від захаваўся з даўніх часоў, кажа вядучы навуковы супрацоўнік Нацпарку Валерый Міцюн.
Чарапах адносяць да самых старажытных жывёл фаўны. Яны маюць амаль той жа выгляд, як і 200 млн гадоў таму.
У нашай краіне балотная чарапаха занесена ў Чырвоную кнігу, адносіцца да ІІІ катэгорыі нацыянальнага прыродаахоўнага значэння.