Купалле з "Ганнай". Як на беразе возера пад Віцебскам адзначылі старажытнае народнае свята

Источник материала:  
07.07.2016 20:27 — Новости Культуры

На беразе возера Сосна пад Віцебскам увечары 6 ліпеня адзначылі старажытнае народнае свята Купалле.


Мерапрыемства прайшло ў пасёлку Доўжа — на тэрыторыі кавярні «Прыазёрны двор «У Ганны». Арганізавалі яго прафкам «Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі» і адміністрацыя Віцебскага раёна.

Каб госці маглі дабрацца да месца святкавання, з Віцебска пусцілі бясплатны аўтобус. На ўваходзе людзей сустракаў народны аркестр з гармонікам і бубнам. Тут жа  майстрыхі прапаноўвалі набыць сплеценыя вянкі. Аднак купальскае ўпрыгожанне можна было зрабіць і на свой густ — трохі далей стаяў воз з палявымі кветкамі.

Потым наведнікаў свята чакалі розныя забавы, гульні і атракцыёны. На сцэне ішла «Купальская казка», якая збольшага складалася з беларускага фальклору.

Затым пачалося інтэрактыўнае прадстаўленне — за ўдзел у гульнях і віктарынах на тэмы народных традыцый гледачоў частавалі іржаным кісялём.

А дзясятай вечара запалілі вялікае купальскае вогнішча.











←Некляев: сначала мне мешали издавать стихи, теперь запрещают их читать

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика