Цымбалы, гармонік і Саша Нэма. Як у Паставах адзначаць фестываль народнай музыкі
У Паставах з 10 па 12 чэрвеня пройдзе чарговы, 19-ты па ліку, фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік». Прапаноўваем праграму свята.
10 чэрвеня (пятніца)
11.00−13.00, канцэртная зала на вул. Чырвонаармейскай — літаратурнае свята «Пакуль пяём на роднай мове мы, жыве зямля бацькоў, жыве Радзіма»
10.00−12.00, гарадскі стадыён — спартыўныя спаборніцтвы
15.00, выставачныя залы Дома рамёстваў — адкрыццё фотавыставы А. Чалея і выставы жывапісу І. Атрахімовіча «Пастаўшчына — мая любоў»
19.00−20.30, Дом культуры на вул. Станкевіча — канцэрт-віншаванне да 25-годдзя з дня стварэння заслужанага аматарскага калектыву Беларусі фальклорнага ансамбля «Паазер'е» з удзелам замежных творчых калектываў
11 чэрвеня (субота)
14.00−20.00, плошча імя Леніна — «Горад майстроў» з удзелам народных майстроў вобласці
16.00−20.00, плошча імя Леніна — агляд-конкурс сельскіх падворкаў
15.00−18.00, Дом культуры на вул. Станкевіча — конкурс калектываў і выканаўцаў на народных інструментах «Хто каго?»
17.00−17.30, палац Тызенгаўзаў — адкрыццё музейнай выставы, прысвечанай 230-годдзю з дня нараджэння графа Канстанціна Тызенгаўза і 200-годдзю Пастаўскага арніталагічнага музея
17.30−18.30, усходні фасад палаца Тызенгаўзаў — тэатралізаванае прадстаўленне «Музыка беларускіх палацаў і сядзіб» з удзелам калектываў старадаўняй музыкі
20.00−21.30 — плошча імя Леніна — урачыстае адкрыццё фестывалю
21.30−23.00, плошча імя Леніна — музычна-тэатралiзаванае прадстаўленне «Пастаўскі баль»
23.00−24.00, плошча імя Леніна — канцэрт Сашы Нэма
24.00, плошча імя Леніна — святочны феерверк
0.15−2.00, плошча імя Леніна — забаўляльная праграма для моладзі з удзелам лепшых дзіджэяў вобласці
12 чэрвеня (нядзеля)
9.30−11.00, касцёл — канцэрт класічнай музыкі
10.00−15.00, гарадскі парк — выстава-продаж вырабаў народных майстроў вобласці
12.30−13.00, плошча імя Леніна і гарадскі парк — тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў і гасцей фестывалю
13.00−15.00, гарадскі парк — заключны гала-канцэрт удзельнікаў фестывалю.