"Папулярная навука па-беларуску" запрашае на сустрэчу пра физічныя адкрыцці
Закрануўшы на мінулых лекцыях не вельмі простыя для ўспрымання тэмы, мы вырашылі, што прыйшоў час крыху адпачыць ды паслухаць займальныя гісторыі пра знакамітых вучоных і іх жыццё ў храналагічным парадку: хто за кім жыў і як яно было насамрэч. Калі хочаце даведацца, хто вынайшоў лейдэнскую банку ці як выглядаў «вянок з кубкаў» Вольты, калі вам цiкава, што сабой уяўляла «ўнітарная тэорыя», якую прапаноўваў Бэнджамін Франклін (так, той самы, якого можна пабачыць на далярах), ды хто першым ўвёў такія тэрміны, як «электрычны ток» і «электрычны ланцуг» — абавязкова прыходзьце. Самыя розныя цікавосці пра вучоных з іх паўсядзённага жыцця і не толькі.
Як заўсёды парашаем задачы, знойдзем адказы на ўсе пытанні і, канешне, пачастуемся яблыкамі. Чакаем усіх у панядзелак, 23 мая, у Галерэі TUT.BY, а 19-й гадзіне (пр. Дзяржынскага, 57, 9 паверх).