Сёння ў кнігарні “ЛогвінаЎ” — “Дзень Акудовіча”
У кнігарні “ЛогвінаЎ” (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А) 17 мая пройдзе “Дзень Акудовіча” (19:00), паведамляе партал budzma.by.
Валянцін Акудовіч
Выдавецтва “Логвінаў” і “Беларускі калегіум” прэзентуюць апошнюю кнігу беларускага філосафа, паэта, літаратурнага крытыка Валянціна Акудовіча “Прачнуцца ранкам у сваёй краіне”.
У зале “Я ёсць” галерэі “Ў” адбудзецца дыскусія “пра мужчынскі клімакс ды іншыя актуальныя тэмы” з удзелам аўтара і рэдактара кнігі Ігара Логвінава, а таксама філосафа і тэолага Ірыны Дубянецкай.
У зале “Мяне няма” кнігарні пройдуць здымкі дакументальнага фільма пра Акудовіча з удзелам яго сяброў і калег.
Удзельнікаў імпрэзы, якімі могуць быць усе жадаючыя, чакаюць дарункі ад кнігарні “ЛогвінаЎ” і розыгрыш бясплатных асобнікаў кнігі.