Ці п'юць беларускія кажаны кроў? Прыходзьце на "Папулярную навуку па-беларуску" у пятніцу

Источник материала:  
05.05.2016 13:05 — Новости Культуры
Фото с сайта: pikabu.ru

У пятніцу, 6 траўня, Вас чакае нешта зусім новае. Цяпер ужо і біялогія. Папулярная «Навука па-беларуску» запрашае ўсіх на лекцыю, прысвечаную дзіўным, але цікавым істотам — кажанам.

Ці п’юць беларускія кажаны кроў? Ці адлятаюць на поўдзень і колькі жывуць? Што такое эхакалацыя і якім чынам гэта звязана з кажанамі?

На ўсе гэтыя пытанні, і не толькі, здолее адказаць супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра Акадэміі навук Беларусі Аляксей Шпак. Акрамя таго, вы зможаце даведацца, як паводзіць сябе пры сустрэчы з гэтымі таямнічымі істотамі, і што рабіць, калі да вас у кватэру раптоўна заляцеў кажан. Прыходзьце, будзе цікава!

Чакаем усіх у пятніцу, 6 траўня, у Галерэі TUT.BY, а 19-й (пр. Дзяржынскага 57, 9 паверх). Уваход вольны.

←Дмитрий Войтюшкевич: "Непонятно, что такое Беларусь и какая у нее национальная идея"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика