Лявон Вольскі збірае грошы на другую частку альбома “Грамадазнаўства”

Источник материала:  
22.03.2016 20:01 — Новости Культуры


Лявон Вольскі звярнуўся да прыхільнікаў і сяброў з заклікам дапамагчы ў стварэнні другой часткі альбома “Грамадазнаўства” (2014).

Лявон Вольскі збірае грошы на другую частку альбома “Грамадазнаўства”


“Дарагія сяброўкі, шаноўныя сябры! Вельмі рэдка я звяртаўся да вас па дапамогу, але цяпер акурат такі момант, калі гэта неабходна. Альбом “Hramadaznaūstva. Volski”, мне падаецца, патрабуе працягу. І час гэтага працягу надыйшоў. Ёсць усё — песні, задумы, крэатыў, віленская студыя Снорэ Бэргеруда. Няма толькі фінансавага складніку працэсу, кажучы наўпрост — грошай. Вось так здараецца — раней неяк знаходзіліся, а цяпер — ну, ніяк. Хто колькі можа, мы будзем удзячныя ўсім за любую дапамогу! Бо талака — вялікая сіла, з ейнай дапамогай можна і вёску збудаваць, і альбомам народ парадаваць. І гэта будзе наш з вамі агульны альбом, там будзе часцінка кожнага, хто дапамог у ягоным стварэньні. Загадзя дзякую і спадзяюся на разуменне і дапамогу!”

Падтрымаць праект можна праз сайт www.lavonvolski.com.

Альбом “Грамадазнаўства” атрымаў ўзнагароду “Альбом году” на музычнай прэміі Rock Profi (па галасах беларускіх музыкаў) і быў намінаваны на “Лепшы рок-альбом” і “Лепшы беларускамоўны альбом” паводле прэміі Experty.by.

Разам са стартам кампаніі адбылася прэм’ера відэаканцэрта “Вільня. Воля. Вольскі”, знятага падчас канцэртнай прэзентацыі першай часткі “Грамадазнаўства” у кастрычніку 2014-га. 






←"Отдаю изделия лично, чтобы видеть восторг на лицах людей". Как минчанин создает удивительные вещи

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика