Абвешчаны старт трэцяга сезону "Заспявай.BY": музыкі, налятайце

Источник материала:  
15.03.2016 10:58 — Новости Культуры
Партал Tuzin.fm і фонд «Вяртанне» пры падтрымцы TUT.BY абвяшчаюць трэці сезон конкурсу маладых выканаўцаў «Заспявай.BY» з прызавым фондам у 1500 еўра. У ім могуць прыняць выканаўцы ад 16 да 33 год.



Сёлета конкурс праводзіцца па трох намінацыях. У традыцыйнай намінацыі «Спяваная паэзія» выканаўцы могуць падаць сваю песню, напісаную на верш сучаснага паэта. У намінацыі «Беларускі кавер» прымаюцца інтэпрэтацыі вядомых беларускіх хітоў. А ў зусім новай катэгорыі - «Замежны пераклад» могуць удзельнічаць вядомыя замежныя хіты. Галоўная ўмова для ўсіх трох намінацый — беларуская мова выканання.

«Мы прапануем ў тры спосабы паказаць хараство нашай мовы — праз сучасную беларускую паэзію, праз музыку беларускіх выканаўцаў і праз замежныя пераклады. Тыя, у каго атрымаецца найбольш гарманічна спалучыць музыку і слова, па-новаму адкрыць ужо вядомыя песні, атрымаюць у якасці прызу грошы на запіс уласнай песні/самотніка/кліпа. Агульны прызавы фонд конкурсу сёлета складзе 1500 еўра», — заснавальнікі конкурсу «Заспявай.BY» Павел Бераговіч і Сяргей Будкін.

У параўнанні з мінулым сезонам узроставы цэнз удзельнікаў вырашана падвысіць — з 27 да 33 год. Таксама заяўляецца, што перавага ў прыёме заяваў будзе аддаваць найперш тым музыкам, якія не маюць афіцыйна выдадзеных альбомаў і сольных канцэртаў. Заяву можна падаць на электронны адрас конкурсу konkurs. zaspiavaj@gmail.com да 1 траўня 2016 году ўключна. Падвядзенне вынікаў пройдзе ў два этапы. Спачатку журы, куды ўвойдуць беларускія музыкі, паэты, перакладчыкі, сфармуюць шорт-ліст па кожнай з намінацыяў. Названыя выканаўцы возьмуць удзел у летніх канцэртах конкурсу «Заспявай 3.0», якія пройдуць пры падтрымцы вядомых беларускіх выканаўцаў, па выніку якіх і будзе названы пераможца.

Падрабязьней з правіламі падачы і ўмовамі правядзення конкурс можна пазнаёміцца на афіцыйнай старонцы на Tuzin.fm, а таксама ў суполках у сацыяльных сетках у Facebook і ЎКантакце.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
 

Даведка:
Конкурс «Заспявай.BY» быў заснаваны ў 2014 дабрачынным фондам «Вяртанне» і музычным парталам Tuzin.fm. Яго мэта — заахвоціць маладых выканаўцаў звяртацца да беларускай мовы і паэзіі ў сваёй творчасці.

Пераможцы мінулых конкурсаў:
2014. Прыз уручаўся ў намінацыі «Спяваная паэзія». Уладальнікам Гран-пры стаў Віталь Варанко за песню «Вяртайся!» на словы Віталя Рыжкова. Лаўрэатамі сталі Лізавета Леўчык за песню «Адзінота» на верш Тацяны Сапач і Юры Касьцень (SP Kava) за песню «Эндшпіль» на верш Андрэя Адамовіча.

2015. Прыз уручаўся па дзвюх намінацыях — «Спяваная паэзія» і «Кавер». Уладальнікам Гран-пры стаў гурт Navi за песню «Плакалі ветры» на словы Паўлюка Труса ў намінацыі «Спяваная паэзія» і за песню «Жар-птушка» ансамбля «Сябры» (словы Генадзя Бураўкіна, музыка Эдуарда Ханка) у намінацыі «Кавер». Лаўрэатамі сталі Марына Вярэніч за песню «Чаму мы стрэліся не ў час?» на верш Таццяны Дзям’янавай у намінацыі «Спяваная паэзія» і Яўген Цярэнцьеў (гурт Teleport) за песню «Зачараваная» ансамбля «Песняры» (словы Генадзя Бураўкіна, музыка Ігара Лучанка) у намінацыі «Кавер».

←Белорусы могут предложить Гроссу песню для "Славянского базара"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика