Свята роднай мовы прайшло ў Берасці
21 лютага ў свеце адзначаецца міжнародны дзень роднай мовы. Берасцейцы далучыліся да яго напярэдадні, падчас абласнога свята роднай мовы «Жывыя вытокі».
Ініцыятыва абласнога грамадска-культурнага цэнтра на працягу пяці гадоў толькі развіваецца. Сёлета ўдалося запрасіць цікавых гасцей з Мінска і Міншчыны. Фінансавую падтрымку аказаў аблвыканкам.
З самай раніцы выставу і майстар-клас ладзіў мастак, прафесар універсітэта культуры і мастацтваў, мастацтвазнаўца Уладзімір Рынкевіч.
Сабралася шмат творчай інтэлігенцыя і студэнтаў. Слухаць мастака можна бясконца, так цікава ён расказвае, улюбёны ў сваю справу. Кажа, что мастацтва — гэта праца без поту, у работах не павінна быць бачна нейкіх намаганняў, каб кожны сказаў, што і я так магу… Аб тэарытычных ведах выказаўся, што мысліць мастака навучыць нельга. Гэта або ёсць, або няма.
На працягу дзьвух гадзін журы адбірала пераможцаў абласнога тура нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.
Удзельнічала 15 чалавек з усёй Берасцейшчыны. Хутка выберуць тры пераможцы. Пасля арганізатары ладзілі святочны канцэрт з удзелам лепшых калектываў з Берасця і вобласці.
Завершыла праграму этнадыскатэка «Час вяртання». Яна таксама стала «фішкай» апошніх гадоў свята роднай мовы. На гэты раз праехалі госці з Міншчыны — заслужаны аматарскі калектыў «Гасцінец». А таксама гурты з Берасцейшчыны. Галоўная задача — навучыць жадаючых старадаўнім скокам. Таму станоўчых эмоцый хапала! Усе з энтузіязмам пераймалі крокі і рухі.
Паводле апошняга перапісу насельніцтва, беларускую мову назвалі роднай 60 працэнтаў беларусаў. А ў сталічным рэгіёне і таго больш. Аднак яе не кожны дзень можна пачуць у дзіцячых садках, сярэдн і х спецыяльных навучальных установах і нават ВНУ. Таму прастор для пашырэння роднай мовы вельмі вялікі.