Конкурс TUT: прачытай верш на мове, здымі на відэа і атрымай тры дзясяткі кніг!

Источник материала:  
21.02.2016 08:30 — Новости Культуры

Шаноўныя сябры!

У Дзень роднай мовы TUT.BY разам з выдавецтвам «Папуры» распачынае цудоўны конкурс за каштоўны прыз!

Што патрэбна для ўдзелу

Прачытайце верш ці кавалак прозы па-беларуску, здыміце гэтае выкананне на відэа (самі ці папрасіце блізкіх ці сяброў).

Відэа альбо спасылку на яго дашліце нам на nn@tutby.com з тэмай ліста «відэа на конкурс». А далей сачыце за навінамі.

Якія абмежаванні

Ваш тэкст не павінен змяшчаць абразлівых словаў і выразаў, прыніжаць чыюсьці годнасць.

Відэа не павінна быць больш за 3 хвіліны.

Што чытаць і колькі можа быць удзельнікаў

Вы можаце прачытаць любы тэкст на беларускай мове, нават уласнага сачынення, можаце прачытаць яго разам з сябрамі — важна зрабіць гэта шчыра і з душой.

На працягу месяца мы будзем збіраць вашую творчасць, а пасля прагаласуем за лепшае выкананне твора на беларускай мове.

Які прыз

Пераможца атрымае поўны збор твораў кніжнай серыі «Мая Беларуская Кнiга» выдавецтва «Папуры». Сёння гэта больш за тры дзясяткі кніг — серыя ахоплівае адну з лепшых частак беларускай класікі, пачынаючы ад старажытных легенд, народных казак, твораў класікаў (як хрэстаматыйных, так і незаслужана забытых) і заканчваючы працамі сучасных пісьменнікаў.



На працягу 2 гадоў у выдавецтве працавалі над праектам разам з такімі знакамітымі складальнікамі, як Уладзімір Арлоў, Пятро Васючэнка, Леанід Баршчэўскі, Міхась Тычына і Уладзімір Сіўчыкаў. І зрабілі ўсё магчымае, каб выпусціць якасныя кнігі.

Выдавецтва «Папуры» — партнёр сумеснага праекта з TUT.BY пра беларускую лiтаратуру.

За 20 год працы выдавецтва выпусцiла у свет больш за дзве тысячы кнiг рознай тэматыкi. За час свайго iснавання «Папуры» можа ганарыцца супрацоȳнiцтвам з такiмi знакамiтымi выдавецкiмi дамамi, як «Simon & Schuster», «Harper Collins», «Penguin Books», «Random House», «Rodale», «Hay House» i iншымi.

Мiсiя «Папуры» — выдаваць карысныя для людзей кнiгi, якiя дапамагаюць вучыцца, удасканальвацца, развiвацца, быць паспяховымi, здаровымi, шчаслiвымi.

Серыя «Мая Беларуская Кнiга» — адзiн з апошнiх i выбiтных зборнiкаȳ выдавецтва. Яна ахоплівае адну з лепшых частак беларускай класікі, пачынаючы ад старажытных легенд, народных казак, твораў класікаў (як хрэстаматыйных, так і незаслужана забытых) і заканчваючы працамі сучасных пісьменнікаў.

Чакаем на ваш удзел. Далучайцеся да роднай культуры!

←Продюсеры бондианы готовы отложить съемки очередной серии фильма, чтобы дождаться Крейга

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика